Гатэль Эўропа (Наваградак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гатэль Эўропа (Наваградак)
Remove ads

Гатэль Эўропа — помнік архітэктуры канца XVIII — другой паловы XIX стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Замкавая, 3. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Гатэль Эўропа
Thumb
Гатэль Эўропа
КраінаБеларусь
МестаНаваградак
Каардынаты53°35′59″ пн. ш. 25°49′32″ у. д.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Гатэль Эўропа на мапе Беларусі
Thumb
Гатэль Эўропа
Гатэль Эўропа
Гатэль Эўропа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гатэль Эўропа ад Рынку, 1916 г.

Мураваны будынак на рагу Рынку і Замкавай вуліцы ў Наваградку збудавалі ў канцы XVIII ст. У другой палове XIX ст. будынак рэканструявалі. Тут разьмясьціўся гатэль «Эўропа».

Па Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмяшчалася адміністрацыйная ўстанова.

У жніўні 2006 году менскае навукова‑вытворчае аб’яднаньне «Эльвіра» выкупіла будынак у наваградзкага прадпрымальніка Ўладзімера Максімчыка. Экспэртыза высьветліла, што былы ўласьнік самавольна ажыцьцявіў перабудову ўнутраных канструкцыяў камяніцы: будынак меў разбураныя перакрыцьці, разабраную падлогу на другім паверсе, паздыманыя бэлькі, што надавалі жорсткасьць канструкцыі. Праз аварыйны стан будынка новы ўласьнік пастанавіў яго разабраць. Дзеля гэтага зрабілі неабходныя замеры, геалягічнае дасьледаваньне грунту і археалягічныя раскопкі ля падмуркаў. Пазьней будынак аднавілі ў пачатковым выглядзе[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Сьцены гладкія, праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе — рамныя абрамленьні. З прычыны рознасьці ўзроўняў паверхаў будынак у тарцовай частцы мае цокальны паверх, умацаваны масіўнымі кутнімі контрфорсамі[2].

Плян 2-часткавы. Першая частка аддзяляецца ад другой капітальнай сьцяной; прызначалася пад жытло і гандлёвую ўстанову і раней мела асобны ўваход. Другая — калідорнага пляну, прызначалася дзеля фабрыкі вырабу муштукоў. У першай частцы разьмяшчаюцца сходы на другі паверх, які мае асобны ўваход з боку падоўжнага дваровага фасаду[3].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads