Гвардыя «Пантэры»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ґвардыя «Пантэры» — элітны падразьдзел Узброеных сілаў Рэспублікі Сэрбскае. У афіцыйных дакумэнтах клічалася Першаю біелінскаю лёгкапяхотнаю брыґадаю. Уваходзіла да складу Ўсходне-Басьнійскага корпусу. Стварэньне Ґвардыі распачалася 27 сакавіка 1992 року й скончылася 2 траўня таго ж року, яе першым камандзірам стаў Любіша Савіч «Маўзэр», таксама ёю камандаваў Бранка Пантэліч[1]. Да 4 верасьня 1992 року называлася Нацыянальнаю ґвардыяю Сэрбскае аўтаномнай вобласьці Сэмбэрыя ды Маевіца, затым стала называцца Ґвардыяю «Пантэры». Празь яе прайшло ля 2 000 ваяроў, 100 зь іх загінулі ў баях, прыкладна 800 былі параненыя[1]. Брыґада вядомая і тым, што ў рокі вайны ўжывала мноства імправізаваных адзінкаў бронетэхнікі, частка якіх была створана з звычайных грамадзянскіх пампавальнікаў[2]. У цяперашні час у Біеліне дзее Асацыяцыя вэтэранаў Ґвардыі[3].

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

У культуры

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads