Гедрэ Казлаўскайце

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гéдрэ Казлаўска́йце (па-летувіску: Giedrė Kazlauskaitė; 21 сакавіка 1980, Кейданы, Летувіская ССР) — летувіская паэтка, эсэістка. Галоўная рэдактарка літаратурнага двухтыднёвіка Šiaurės Atėnai (Паўночныя Атэны).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Навучылася ў Нацыянальнай школе мастацтваў імя Чурлёніса, але ня скончыла яе. У 2004 годзе скончыла Віленскі ўнівэрсытэт і атрымала ступень бакаляўра летувіскае філялёгіі. У 2007 годзе атрымала ступень магістаркі летувіскай літаратуры. Навучалася ў дактарантуры Інстытуту летувіскай літаратуры і фальклёру. Працавала у кнігарні, супрацоўнічала з часопісамі для дзяцей і моладзі, а таксама пісала літаратурную крытыку ў розных СМІ.

Remove ads

Творчасьць

Творчую кар’еру пачала у 2001 годзе. З 2011 г. — сяброўка Саюзу пісьменьнікаў Летувы. Творы перакладзеныя на ангельскую, францускую, польскую і беларускую мовы. У 2000 годзе перамагла ў конкурсе дэбютаў «Вясна паэзіі». Ейная першая кніга прозы «Бывай, школа!» (Sudie, mokykla!) выйшла ў 2001 годзе. За паэтычны зборнік «Песьні гетэраў» (Heterų dainos) атрымала званьне найлепшай маладой паэткі 2009 году. З 2010 працуе ў газэце «Паўночныя Атэны» (Šiaurės Atėnai)[2]. Па-беларуску вершы паэткі друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» у 2015 годзе[3]. Пазьней у перакладзе Ў. Гарбацкага творы Г. Казлаўскайце публікаваліся ў часопісе «ПрайдзіСвет», №21[4].

У цяперашні час Г. Казлаўскайце — адна з самых яркіх і ўплывовых фігураў у летувіскай паэзіі. Паэтка адрозьніваецца адкрытасьцю, сьмеласьцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камэдыі жанчыны[5]. Часам вершы вельмі інтымныя і лесьбаэратычныя. У апошнім зборніку «Gintaro kambarys» (Бурштынавы пакой, 2018) дасьледуюцца адносіны з бацькам — вершы аўтабіяграфічныя, сымбалічныя і мэтафізічныя. Назва кнігі неадназначная: бурштынавы пакой — гэта і пакой бацькі паэткі, які выступае ў ролі пэрсанажа некалькіх вершаў, і бурштынавы пакой, створаны для караля Фрыдрыха I падчас Другой сусьветнай вайны, і кабінэт псыхатэрапіі, і папулярная казка пра падводны палац Юраце.

На пачатку 2025 году ў выдавецтве "Пфляўмбаўм" выйшаў пераклад вершаў Г. Казлаўскайце па-беларуску, выкананы Ў. Гарбацкім[6].

Remove ads

Сьпіс твораў

  • Sudie, mokykla: dvi apysakos. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2001.
  • Heterų dainos: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2008.
  • Postilės (su J. Sasnausku): evangelijų komentarai. — Vilnius: Tyto alba, 2009.
  • Meninos: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2014.
  • Singerstraum: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2016.
  • Gintaro kambarys: eilėraščiai. — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2018.

Беларускія пераклады

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads