Кейданы

места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Кейданы
Remove ads

Кейда́ны (лет. Kėdainiai) — места ў Летуве, на рацэ Нявежы. Адміністрацыйны цэнтар Кейданскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 24 177 чалавек. Чыгуначная станцыя.

Хуткія факты

Кейданы — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Remove ads

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Кейданы паходзіць ад германскага асабовага імя (падобнае імя Χαιδεινοι засьведчыў яшчэ Пталемэй)[1].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Кейданы ўпамінаюцца ў 1372 годзе ў Лівонскай кроніцы. У XVI—XVII стагодзьдзях яны знаходзіліся ў валоданьні Радзівілаў. З гэтага часу Кейданы сталі буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне.

Кракаўскі дакумэнт 1514 году адрозьніваў «ліцьвіна з Горадні» ад «жмудзіна з Кейданаў»[2].

У 1618 годзе Станіслаў Бурневіч, «жыхар места Кейданскага ў Жамойцкай зямлі», падаў цытату па-летувіску «Toi yra walia tawo», якую азначыў як зробленую «па-жамойцку» (польск. «po Żmucku»)[3].

24 красавіка 1648 году Кейданы атрымалі ад караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы Магдэбурскае права і герб. 17 жніўня 1655 году тут склалі унію паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швэцыяй.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кейданы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1811—1863 гадох яны знаходзіліся ў валоданьні Гутэн-Чапскім. У час вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 29 красавіка 1831 году тут адбылася бітва паміж нерэґулярным аддзелам паўстанцаў пад камандаваньнем Маўрыцыя Прозара з аднаго боку й большай колькасьці расейскіх войск.

У 1862 годзе адзначалася, што рада Кейданскай гімназіі выступіла з прапановай увесьці выкладаньне жамойцкай мовы[4].

Найноўшы час

З 1918 году — у складзе Летувы.

Remove ads

Эканоміка

З 1963 году ў Кейданах працуе хімічны завод «Lifosa», які вырабляе ўгнаеньні.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads