Генадзь Бурбуліс

расейскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Бурбуліс
Remove ads

Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс (па-расейску: Генна́дий Эдуа́рдович Бу́рбулис; 4 жніўня 1945, Першаўральск, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР — 19 чэрвеня 2022, Баку) — савецкі і расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Барыса Ельцына ў пачатку яго прэзыдэнцтва.

Хуткія факты сябра Савету Фэдэрацыі Расеі[d], Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

8 сьнежня 1991 году разам з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным ад імя Расеі падпісаў Белавескае пагадненьне, якое канстатавала спыненьне існаваньня СССР. Менавіта ён прыдумаў фармулёўку «СССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне».

У 1991—1992 гадах займаў пасады Дзяржаўнага сакратара і першага намесьніка старшыні Ўрада Расеі. Дэпутат Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі I і II скліканьняў (1993—1999). Віцэ-губэрнатар Наўгародзкай вобласьці (2000—2001), чалец Савету Фэдэрацыі ад рэгіёна (2001—2007).

Бурбуліс не падтрымліваў імпэрскай палітыкі Пуціна і Мядзьведзева. Ён называў палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны «трагедыяй, парушэньнем базавых нормаў і расейскага заканадаўства, і міжнароднага» і заяўляў, што Крым павінен вярнуцца ў склад Украіны[1].

Раптоўна памёр падчас паездкі ў Азэрбайджан на міжнародны форум.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads