Генадзь Шведзік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Шведзік
Remove ads

Генадзь Барысавіч Шведзік (4 сакавіка 1914, Бабруйск — 11 кастрычніка 1942, в. Дваешкі, Смаленская вобласьць) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Працаваў на новабудоўлях Бірабіджану. У 1929 годзе прыехаў у Менск і паступіў на рабфак. Скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту ў 1937 годзе. Адначасова працаваў у газэце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), потым загадчыкам аддзелу ў газэе «Піянер Беларусі». У 1938-1940 гг. выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Менску, пасьля — навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы і літаратуры АН БССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў кулямётчыкам. Паранены пад Бранскам. Памёр ад ран і пахаваны ля вёскі Дваешкі Смаленскай вобласьці.

Remove ads

Творчасьць

Упершыню дэбютаваў у друку зь вершамі ў 1929 годзе. Пісаў на мове ідыш. Выдаў зборнікі паэзіі «Старт» (1934), паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935) і зборнік «Вершы» (1939). У 1962 годзе ў перакладзе Рыгора Барадуліна на беларускую мову апублікаваны зборнік «Лірыка» , у 1989 годзе — кніга вершаў і лістоў «Матчына сьляза».

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads