Генрых Гюбш

нямецкі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых Гюбш
Remove ads

Ге́нрых Гюбш (па-нямецку: Heinrich Hübsch; 9 лютага 1795, Вайнгайм — 3 красавіка 1863, Карльсруэ) — нямецкі архітэктар. Пасьля вучобы ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце й у школе Фрыдрыха Вайнбэрга ў Карльсруэ ён актыўна вандруе па Грэцыі й Італіі. У 1831 годзе прызначаецца даглядчыкам за будынкамі (Oberbaurat) у Карльсруэ. Праектуе шмат цэркваў і іншых грамадзкіх будынкаў, у асноўным у Бадэне.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Царква ў Нойлінґене

У яго кнізе «У якім стылі мы мусім будаваць?» (Style sollen wir bauen?, 1828) ён адыходзіць ад Вайнбэрскага нэаклясыцыстычнага стылю. У 1862 у Карлсруэ ён піша кнігу «Die altchristlichen Kirchen» па базылічнай архітэктуры, якая была апублікаваная на францускай мове пад назвай «Monuments de l’architecture chrétienne».

Яму прыпісваюць стварэньне «стылю круглых аркаў» у нямецкай архітэктуры.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads