Генэтыка

навука пра гены, спадчыннасьць і зьменлівасьць жывых арганізмаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генэ́тыка (ад стар.-грэц. genesis — паходжаньне) — разьдзел біялёгіі, навука, якая вывучае мэханізмы спадчыннасьці і зьменлівасьці жывых арганізмаў[1][2][3]. Гэта важнаяя галіна біялёгіі, таму што спадчыннасьць жыцьцёва важная для эвалюцыі арганізмаў. Мараўскі аўгустынскі манах Грэгар Мэндэль, які працаваў у XIX стагодзьдзі ў Брно, быў першым, хто з навуковым падыходам вывучаў генэтыку. Ён засяродзіўся на «спадчыннасьці прыкметаў», то бок заканамернасьцях у тым, як прыкметы перадаюцца ад бацькоў да нашчадкаў зь цягам часу. Ён заўважыў, што расьліны гароху ўспадкоўваюць прыкметы праз дыскрэтныя «адзінкі спадчыннасьці». Гэты тэрмін, які выкарыстоўваецца і дасюль, ёсьць некалькі неадназначным вызначэньнем таго, што называецца генам.

Спадчыннасьць прыкмет і малекулярныя мэханізмы спадчыннасьці генаў па-ранейшаму засяроджваюць увагу генэтыкаў і ў XXI стагодзьдзі, але сучасная генэтыка пашырылася на вывучэньне функцыяў і паводзінаў генаў. Структура і функцыя, зьменлівасьць і разьмеркаваньне генаў вывучаюцца ў кантэксьце вузы, арганізма і папуляцыі агулам. Генэтыка спарадзіла шэраг падгалінаў, у тым ліку малекулярную генэтыку, эпігенэтыку, папуляцыйную генэтыку і палеагенэтыку. Арганізмы, якія вывучаюцца ў гэтай шырокай галіне, ахопліваюць розныя сфэры жыцьця.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads