Георгі Судакоў

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгі Судакоў
Remove ads

Георгі Судакоў (па-ўкраінску: Георгій Судаков; нар. 1 верасьня 2002 году) — украінскі футбаліст, паўабаронца партугальскага клюбу «Бэнфіка» (у арэндзе з «Шахтара») і нацыянальнай зборнай Украіны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Гулец прайшоў шэраг дзіцяча-юнацкіх школаў. У 2017 годзе далучыўся да акадэміі данецкага «Шахтара», у складзе якога гуляў у юнацкіх камандах. Напярэдадні матчу групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу» 21 кастрычніка 2020 году купа футбалістаў «Шахтара» выбыла праз каранавірус і ня здолела ўзяць удзел у матчы. У выніку галоўны трэнэр гарнякоў Луіш Каштру ўключыў Судакова ў заяўку на гульню. 18-гадовы дэбютант выйшаў на гульнявую пляцоўку ў канцы матча замест Дэнтыньню[1]. Дэбют у чэмпіянаце Ўкраіны адбыўся 24 кастрычніка 2020 году ў матчы супраць палтаўскай «Ворсклы» (1:1)[2]. Першы гол за данецкі клюб улучыў 30 кастрычніка 2020 году ў хатнім матчы Прэм’ер-лігі супраць «Марыюпаля» (4:1)[3]. З сэзону 2022—2023 гадоў стаў гульцом першай адзінаццатцы каманды. Паводле вынікаў апытаньня быў прызнаны найлепшым гульцом «Шахтара» 2023 году.

Міжнародная

15 лістапада 2020 году атрымаў выклік у нацыянальную зборную Ўкраіны поруч з Аляксандрам Назаранкам і Сяргеем Булецаю праз траўмы Аляксандра Зінчанкі і Руслана Маліноўскага. 23 траўня 2021 году ў веку 18 гадоў дэбютаваў у складзе зборнай Украіны ў хатнім таварыскім матчы супраць зборнай Бахрэйну (1:1), выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне замест Тараса Сьцепаненкі[4]. 1 чэрвеня 2021 году быў уключаны ў афіцыйную заяўку зборнай галоўным трэнэрам Андрэем Шаўчэнкам дзеля ўдзелу ў матчах чэмпіянату Эўропы 2020 году[5].

Remove ads

Дасягненьні

«Шахтар»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads