Руслан Маліноўскі
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русла́н Уладзімеравіч Маліно́ўскі (укр. Руслан Володи́мирович Маліновський; нар. 4 траўня 1993 году) — украінскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Джэноа» і нацыянальнай зборнай Украіны. Правы на гульца належаць італьяскаму клюбу «Аталянта». Гулец зьяўляецца адмыслоўцам у выкананьні штрафных і кутніх ударах, а таксама валодае магутным і дакладным стрэлам абедзьвюма нагамі[4].
Remove ads
Кар’ера
Зь дзяцінства пачаў цікавіцца футболам, заўзеючы за ангельскі «Арсэнал». Свае першыя крокі ў футболе зрабіў у родным Жытоміры, займаючыся ў клюбе, які гуляў на першынстве вобласьці. У 2011 годзе далучыўся да клюбнай структуры данецкага «Шахтару», на пачатку выступаючы за «Шахтар-3». Пасьля некалькі гадоў у Данецку колькі разоў выпраўляўся ў іншыя клюбы на правох арэнды. Гэтак гулец сэзон правёў за «Севастопаль», а ў 2014 годзе далучыўся да луганскае «Зары», дзе і па-сапраўднаму выкрыў свае таленты, стаўшы гульцом асноўнага складу клюбу. Маліноўскі адразу ж быў прызнаны найлепшым маладым гульцом краіны, вызначыўшыся ня толькі ў розыгрышу чэмпіянату, але і ў матчах эўракубкаў. Гэтак на стадыі кваліфікацыі Лігі Эўропы малады гулец зрабіў дубль у матчы супраць бэльгійскага «Шарлеруа».
1 студзеня 2016 году было афіцыйна абвешчана, што Маліноўскі будзе пазычаны бэльгійскаму «Генку» да канца сэзону. Украінец дэбютаваў за клюб у паўфінале Кубка Бэльгіі супраць «Стандарду» і правёў на полі 72 хвіліны. Агулам падчас арэнды ў бэльгійскім клюбе Маліноўскі правёў 41 гульню ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 13 галоў і зрабіў 8 галявых перадачаў. Дзякуючы такім добрым выступам бэльгійцы выкупілі правы на гульца 29 траўня 2017 году. «Генк» і гулец падпісалі чатырохгадовы кантракт. Украінец працягваў прагрэсаваць, і ў сэзоне 2018—2019 гадоў, які скончыўся перамогай «Генку» ў чэмпіянаце, ён быў прызнаны найлепшым гульцом каманды.
16 ліпеня 2019 году Маліноўскі склаў дамову аб пераходзе ў італьянскую «Аталянту» за 13,7 млн эўра[5]. 22 кастрычніка 2019 году гулец забіў свой першы гол за новы клюб у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Манчэстэр Сіці»[6]. Хутка гулец пачаў адзначацца і ў чэмпіянаце краіны, стаўшы стрыжневым гульцом клюбу. 9 студзеня 2023 году спартовец выправіўся ў арэнду ў марсэльскі клюб «Алімпік» да сканчэньня сэзону 2022—2023 гадоў. Паводле ўгоды францускі клюб мае мажлівасьць скласьці паўнавартасны кантракт з украінцам, выкупіўшы правы на яго.
Міжнародная
31 сакавіка 2015 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Ўкраіны ў матчы супраць зборнай Латвіі, выйшаўшы на замену на 85 хвіліне. Пасьля пасьпяховага сэзону ў «Аталянце» Маліноўскі быў улучаны ў заяўку нацыянальнай каманды на чэмпіянат Эўропы 2020 году, які ладзіўся ўлетку 2021 году. У першым матчы турніру супраць нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў гулец спрычыніўся да голу Рамана Ярамчука, які выраўнаваў лік у матчы, але ў выніку ўкраінцы атрымалі паразу зь лікам 2:3. У наступных гульнях турніру Маліноўскі зьяўляўся на пляцоўцы час ад часу, але галявымі дзеяньнямі ня вызначыўся. У гэты час у яго абвастрыліся праблемы з кілой, што вымусіла яго прапусьціў шмат часу.
Remove ads
Дасягненьні
«Генк»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads