Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году
Remove ads

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году — 16-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, зладжаны УЭФА. Першапачаткова турнір павінен быў прайсьці на 12 стадыёнах у 12 гарадох розных краінаў Эўропы з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 году. Аднак праз пандэмію COVID-19 у Эўропе турнір быў перанесены на пэрыяд з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 году. Спаборніцтвы былі адкладзеныя, каб зьменшыць ціск на дзяржаўныя службы ў пацярпелых ад эпідэміі краінах і дазволіць завяршыць прыпыненыя айчынныя лігі[1]. Турнір па-ранейшаму захаваў назву «Эўра-2020»[2]. У фінальнай частцы спаборніцтваў узялі ўдзел 24 дружыны.

Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...

Прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плятыні ў 2012 годзе заявіў, што турнір павінен прайсьці ў некалькіх краінах з нагоды 60-годзьдзя спаборніцтваў на першым чэмпіянаце Эўропы[3]. Маючы найбольшую зьмяшчальнасьць з усіх стадыёнаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, лёнданскі стадыён «Ўэмблі» другі раз за гісторыю прыняў паўфіналы і фінал, апошнім разам зрабіўшы гэта раней на турніры 1996 году. Матч-адкрыцьцё адбыўся на рымскім «Стадыё Алімпіка», дзе спаборнічалі паміж сабой зборныя Турэччыны і Італіі. Першапачаткова было вылучана 13 стадыёнаў, аднак праз розныя чыньнікі лік быў зьменьшаны да 11 пляцовак. Гішпанія таксама зьмяніла горад, які прымаў гульні чэмпіянату, замяніўшы Більбао на Сэвільлю, каб дазволіць большай колькасьці гледачоў прысутнічаць на матчах[4].

Партугалія абараняла свой чэмпіёнскі статус, маючы перамогу ў папярэднім розыгрышы ў 2016 годзе. Да таго ж упершыню выкарыстоўвалася Сыстэма відэаасыстэнта арбітра[5].

Remove ads

Адборачны турнір

Адборачны турнір прайшоў з сакавіка да лістапада 2019 году. У ім узялі ўдзел 55 зборных краінаў, якія ўваходзяць у УЭФА. У адборачным турніры былі вызначаныя 20 удзельнікаў фінальнага турніру. Яшчэ 4 зборныя былі вызначаныя ў плэй-оф паводле вынікаў Лігі нацыяў.

Стадыёны

Ад пачатку было заплянавана правесьці спаборніцтва на 13 стадыёнах, якія былі абраныя і абвешчаныя УЭФА 19 верасьня 2014 году[6]. Аднак Выканаўчы камітэт УЭФА 7 сьнежня 2017 году выдаліў Брусэль як горад-гаспадара праз затрымкі з будаўніцтвам «Эўрастэдыюма». Чатыры матчы, тры зь якіх прыпадалі на групавую стадыю і адзін на 1/8 фіналу, якія першапачаткова плянавалася зладзіць у Брусэлі, былі перанесеныя на лёнданскі стадыён «Ўэмблі»[7]. 23 красавіка 2021 году УЭФА абвесьціў, што праз адсутнасьць гарантыяў адносна бясьпекі гледачоў, выкліканай пандэміяй COVID-19, стадыён «Авіва» ў Дубліне таксама быў выдалены са сьпісу. Ягоныя чатыры матчы былі пераразьмеркаваны на стадыён «Крастоўскі» ў Санкт-Пецярбургу і на стадыён «Ўэмблі» ў Лёндане. Аналягічным чынам УЭФА прызначыў чатыры матчы ў Гішпаніі, выдаліўшы са сьпісу стадыён «Сан-Мамэс» у Більбао, у ўключыўшы «Алімпійскі стадыён» Сэвільлі[4].

Больш інфармацыі Лёндан, Ангельшчына, Мюнхэн, Нямеччына ...

Абмежаваньні наведвальнасьці

Праз пандэмію COVID-19 і зьвязаных з гэтым абмежаваньняў на публічныя сходы, многія стадыёны турніру не маглі быць запоўненыя напоўніцу. УЭФА папрасіў кожную краіну-гаспадара распрацаваць плян допуску гледачоў сумесна зь мясцовым і нацыянальным урадам, а таксама ворганамі аховы здароўя. Гаспадары мелі ўскрайні тэрмін да 7 красавіка 2021 году, каб паведаміць пра свае пляны УЭФА. 9 красавіка УЭФА абвесьціў, што восем гаспадароў турніру пацьвердзілі сваю ёмістасьць на стадыёне — ад 25% да 100%. Астатнім чатыром гаспадарам (Більбао, Дублін, Мюнхэн і Рым) быў падоўжаны тэрмін да 23 красавіка, каб прадставіць свае напрацоўкі[8]. 14 красавіка УЭФА абвесьціў, што Рым таксама зацьвердзіў сваю прапускную здольнасьць[9]. 23 красавіка таксама была пацверджаная ёмістасьць Мюнхэна, а Більбао быў заменены на Сэвільлю, у той час як Дублін быў выдалены зь сьпісу гаспадароў, бо ня здолеў забясьпечыць гледачам магчымасьць прысутнічаць на стадыёне.

Remove ads

Склады

Каб зьменшыць нагрузку на гульцоў праз пандэмію COVID-19 і ў выпадку распасьціраньня захворваньня ў камандзе, памеры дружынаў былі павялічаныя з 23 гульцоў, колькасьць якая выкарыстоўвалася на кожным чэмпіянаце Эўропы з 2004 году, да 26 гульцоў. Аднак дазволеная максымальная колькасьць гульцоў у матчавай заяве застанецца роўнай 23[10]. Кожная дружына павінна была падаць сьпіс гульцоў як мінімум за дзесяць дзён да стартавага матча турніру, то бок да 1 чэрвеня 2021 году. Калі гулец атрымаў траўму альбо цяжкае захворваньне, што перашкаджае ягонаму ўдзелу ў турніры перад першым матчам сваёй каманды, ён мог быць заменены іншым гульцом. Аднак, пасьля першага матчу брамнікі, якіх у агульнай заяўцы павінна налічвацца тры гульцы, маглі быць замененыя празь фізычную непрацаздольнасьць[10].

Групавы этап

На групавым этапе каманды падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. У 1/16 фіналу трапілі па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя з камандаў, якія занялі трэція месцы. Лёсаваньне групавога этапу адбылося 30 лістапада 2019 году ў Бухарэсьце.

Група A

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група B

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група C

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група D

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група E

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Група F

Больш інфармацыі Г, В ...
Больш інфармацыі Дата, Месца ...
Remove ads

Плэй-оф

1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
27 чэрвеня — Сэвільля            
 Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія  1
2 ліпеня — Мюнхэн
 Зборная Партугаліі па футболе Партугалія  0  
 Зборная Бэльгіі па футболе Бэльгія  1
26 чэрвеня — Лёндан
   Зборная Італіі па футболе Італія  2  
 Зборная Італіі па футболе Італія  2²
6 ліпеня — Лёндан
 Зборная Аўстрыі па футболе Аўстрыя  1  
 Зборная Італіі па футболе Італія  1 (4)¹
28 чэрвеня — Бухарэст
   Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія  1 (2)  
 Зборная Францыі па футболе Францыя  3 (4)¹
2 ліпеня — Санкт-Пецярбург
 Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя  3 (5)  
 Зборная Швайцарыі па футболе Швайцарыя  1 (1)¹
28 чэрвеня — Капэнгаген
   Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія  1 (3)  
 Зборная Харватыі па футболе Харватыя  
11 ліпеня — Лёндан
 Зборная Гішпаніі па футболе Гішпанія  5  
 Зборная Італіі па футболе Італія  1 (3)¹
29 чэрвеня — Глазга
   Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  1 (2)
 Зборная Швэцыі па футболе Швэцыя  
3 ліпеня — Рым
 Зборная Ўкраіны па футболе Украіна  2  
 Зборная Ўкраіны па футболе Украіна  0
29 чэрвеня — Лёндан
   Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  4  
 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  2
7 ліпеня — Лёндан
 Зборная Нямеччыны па футболе Нямеччына  0  
 Зборная Ангельшчыны па футболе Ангельшчына  
27 чэрвеня — Будапэшт
   Зборная Даніі па футболе Данія  1  
 Зборная Нідэрляндаў па футболе Нідэрлянды 0
3 ліпеня — Баку
 Зборная Чэхіі па футболе Чэхія 2  
 Зборная Чэхіі па футболе Чэхія  1
26 чэрвеня — Амстэрдам
   Зборная Даніі па футболе Данія  2  


 Зборная Ўэйлзу па футболе Ўэйлз  0
 Зборная Даніі па футболе Данія  4  
¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
² — матч завершыўся ў дадатковы час

1/8 фіналу

Больш інфармацыі Дата, Месца ...

1/4 фіналу

Больш інфармацыі Дата, Месца ...

1/2 фіналу

Больш інфармацыі Дата, Месца ...

Фінал

Больш інфармацыі Дата, Месца ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads