Геранім Праскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герані́м Пра́скі (1379; Прага, цяпер Чэхія — 1416; Канстанц, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына) — чэскі хрысьціянскі прапаведнік, сябар і аднадумца Яна Гуса.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Багеміі, скончыў Праскі ўнівэрсытэт. З 1396 году працягваў навучаньне ў Оксфардзе, адкуль прывез у Прагу першыя багаслоўскія сачыненьні Ўікліфа. Пазьней працаваў у Гайдэльбэргу, Кёльне й Парыжы; у кожным з гэтых унівэрсытэтаў быў прызнаны герэтыком і вымушаны вярнуцца ў Багемію[2]. Шмат вандраваў, падчас аднаго зь вяртаньняў на радзіму (1407) пасябраваў зь Янам Гусам.
У 1410 року была выдадзеная папская була супраць лістоў Ўікліфа, і на гэтай падставе Геранім Праскі быў арыштаваны ў Вене, аднак здолеў уцячы ў Маравію.
У 1413 годзе наведаў у Вільні вялікага князя літоўскага Вітаўта. Пасьля ў складзе ягонай сьвіты зьдзейсьніў падарожжа па паўночна-ўсходняй Беларусі дзеля распаўсюджаньня гусіцкага вучэньня, наведаўшы Віцебск і Пскоў[3].

Даведаўшыся пра працэс над Янам Гусам, у 1414 року накіраваўся на Канстанцкі сабор дзеля ягонай абароны. На просьбу сяброў, якія непакоіліся за ягонае жыцьцё, вырашыў вярнуцца дадому, аднак 20 красавіка 1415 быў арыштаваны ў Гіршаў і дастаўлены ў Канстанц дзеля суду. Пасьля працяглага знаходжаньня ў турме адмовіўся ад падтрымкі поглядаў Ўікліфа і Гуса, аднак быў пакінуты ў вязьніцы. 23 і 26 траўня 1416 ізноў трапіў на суд, дзе адмовіўся ад сваіх ранейшых словаў, і 30 траўня быў спалены па абвінавачаньні ў ерасі.
Кананізаваны старакаталіцкай царквою.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads