Гераскіпу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гераскіпу
Remove ads

Гераскіпу (па-грэцку: Γεροσκήπου) — горад у Рэспубліцы Кіпр, у акрузе Пафас. У 2011 годзе ягонае насельніцтва складала 7878 чалавек.

Хуткія факты

Назва населенага пункта зьвязаная з культам Афрадыты і паходзіць ад «сьвятых садоў» (грэч. ιερός κήπος, ерос кіпас) багіні, якія знаходзіліся ў гэтым месцы.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

У цэнтры Гераскіпу знаходзіцца трохнэфная, пяцікупальная царква, асьвечаная ў гонар сьвятой Параскевы. Храм ёсьць прыкладам бізантыйскай сакральнай архітэктуры IX стагодзьдзя. Фрэскі ўнутры храма датуюцца VIII—XV стагодзьдзямі.

У будынку XVIII стагодзьдзя, які некалі належаў Андрэасу Зымбулякісу, заможнаму брытанскаму консульскаму службоўцу, знаходзіцца этнаграфічны музэй. Музэй быў заснаваны ў 1978 годзе, і ягоная калекцыя ўключае экспанаты XIX і XX стагодзьдзяў, якія адлюстроўваюць штодзённае жыцьцё і рамесную дзейнасьць кіпрэяў, а таксама кіпрскую народную мастацкую культуру.

У Гераскіпу вырабляецца лукумі — тып рахат-лукума, які быў прызнаны прадуктам з ахоўным геаграфічным указаньнем у Эўрапейскім Зьвязе. Гэта першы кіпрскі прадукт, які атрымаў такое прызнаньне. Лукумі з Гераскіпу выпускаецца з рознымі смакамі: ружовым, мандарынавым, апэльсінавым, мятным, бананавым, цытрынавым, з мастыкай, ванільным, а таксама шакалядным і арэхавым.

Славутасьці

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads