Царква Сьвятой Параскевы (Гераскіпу)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Параскевы (Гераскіпу)
Remove ads

Царква сьвятой Параскевы ў Гераскіпу — праваслаўны храм у Гераскіпу, асьвячоны ў гонар сьвятой Параскевы, які належыць да мэтраполіі Пафасу Кіпрскай праваслаўнай царквы. Трохнэфная царква мае пяць купалоў і зьяўляецца прыкладам сакральнай архітэктуры IX стагодзьдзя ў бізантыйскім стылі. Яна лічыцца адным з найцікавейшых бізантыйскіх храмаў на Кіпры.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы
Ναός Αγίας Παρασκευής
Thumb
Царква Сьвятогой Параскевы
КраінаКіпр
ВёскаГераскіпу
Каардынаты34°45′34.3″ пн. ш. 32°27′10.6″ у. д.
КанфэсіяКіпрская праваслаўная царква
ЭпархіяPafos Metropolis[d] 
Архітэктурны стыльБізантыйская архітэктура
Першае згадваньне844
Дата заснаваньня844
СтатусАхоўная зона
Царква Сьвятой Параскевы на мапе Кіпру
Thumb
Царква Сьвятой Параскевы
Царква Сьвятой Параскевы
Царква Сьвятой Параскевы на Вікісховішчы

Існуе здагадка, што царква была пабудаваная на месцы храма, прысьвечанага Афрадыце, якая асабліва шанавалася на Кіпры (назва Гераскіпу зьвязваецца са сьвятымі садам багіні і перакладаецца з грэцкай як «сьвяты сад»).

Магчыма таксама, што спачатку царква была асьвечаная ў гонар Сьвятога Крыжа.

Remove ads

Архітэктура

Царква мае форму базылікі з трыма нэфамі і зводам у форме калыскі. Пяць купалоў разьмешчаныя ў форме крыжа: тры знаходзяцца над галоўным нэфам, два — над бакавымі нэфамі, на поўнач і поўдзень ад цэнтральнага, найбольшага купала. Падобную структуру мае царква сьвятога Барнабы і Ілярыёна ў Пэрыстэроне, а таксама, у меншай ступені, царква сьвятога Лазара ў Лярнацы.

У паўднёва-ўсходнім куце разьмяшчаецца невялікая квадратная капліца з чатырма апсыдамі, таксама накрытая купалам (апсыды ня бачныя з вонкавага боку, бо яны абкладзеныя мурам).

Мяркуецца, што ў XIX стагодзьдзі была разбураная заходняя сцяна, і царква была пашыраная, а таксама дабудаваная вежа-званіца.

Remove ads

Галерэя

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads