Гераскіпу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гераскіпу (па-грэцку: Γεροσκήπου) — горад у Рэспубліцы Кіпр, у акрузе Пафас. У 2011 годзе ягонае насельніцтва складала 7878 чалавек.
Назва населенага пункта зьвязаная з культам Афрадыты і паходзіць ад «сьвятых садоў» (грэч. ιερός κήπος, ерос кіпас) багіні, якія знаходзіліся ў гэтым месцы.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
![]() | У гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (29 жніўня 2024).
|
У цэнтры Гераскіпу знаходзіцца трохнэфная, пяцікупальная царква, асьвечаная ў гонар сьвятой Параскевы. Храм ёсьць прыкладам бізантыйскай сакральнай архітэктуры IX стагодзьдзя. Фрэскі ўнутры храма датуюцца VIII—XV стагодзьдзямі.
У будынку XVIII стагодзьдзя, які некалі належаў Андрэасу Зымбулякісу, заможнаму брытанскаму консульскаму службоўцу, знаходзіцца этнаграфічны музэй. Музэй быў заснаваны ў 1978 годзе, і ягоная калекцыя ўключае экспанаты XIX і XX стагодзьдзяў, якія адлюстроўваюць штодзённае жыцьцё і рамесную дзейнасьць кіпрэяў, а таксама кіпрскую народную мастацкую культуру.
У Гераскіпу вырабляецца лукумі — тып рахат-лукума, які быў прызнаны прадуктам з ахоўным геаграфічным указаньнем у Эўрапейскім Зьвязе. Гэта першы кіпрскі прадукт, які атрымаў такое прызнаньне. Лукумі з Гераскіпу выпускаецца з рознымі смакамі: ружовым, мандарынавым, апэльсінавым, мятным, бананавым, цытрынавым, з мастыкай, ванільным, а таксама шакалядным і арэхавым.
Славутасьці
- Царква Сьвятой Параскевы (844 г.)
- Этнаграфічны музэй
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Гераскіпу
- Краявід
- Царква
- Царква. Фрэскі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads