Герб Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб Польшчы — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Польшча. Выява ўяўляе сабой белага арла з залатымі кіпцюрамі і дзюбаю, у залатой кароне, на чырвоным фоне.

Вонкавы выгляд герба зацьверджаны канстытуцыяй Рэспублікі Польшча (1997 г.), дэталёва апісаны ў артыкуле 28.
Гісторыя
Польскі герб, белы арол на чырвоным фоне — адзін з найстарэйшых дзяржаўных сымбаляў у сьвеце. Выява арла зьявілася на манэтах першага польскага караля — Баляслава I Харобрага (10 стагодзьдзе). Спачатку сымбаль каралеўскай дынастыі Пястаў і Вялікай Польшчы — гістарычнай вобласьці на захадзе Польшчы ў басэйне ракі Варта. Афіцыйны дзяржаўны сымбаль усёй краіны ад Пржэмысла II (1295 г.).
Герб першай польскай княжай і каралеўскай дынастыі Пястаў. Герб Рэчы Паспалітай — польска-літоўскай дзяржавы ў канцы XVI — XVIII стагодзьдзях: польскі арол і Пагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага Герб Польскай Народнай Рэспублікі (1944—1990) — арол без кароны
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads