Герб Славаччыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Герб Славаччыны складаецца з падвойнага срэбнага крыжу на чырвоным раньнегатычным шчыце, які стаіць на сымбалічных трох гарах сіняга колеру.

Thumb
Сярэднявечная выява на Браціслаўскім Градзе.
Thumb
Герб Славаччыны

Апісаньне

Падвойны крыж сымбалізуе хрысьціянскі крыж, які выкарыстоўваўся, пачынальна з IX стагодзьдзя ў Бізантыі, і быў прынесены ў Славаччыну Кірылам і Мяфодзіем.

Тры гары сымбалізуюць Матру, Татру і Фатру, вобласьць здаўна населеную славакамі. Тры гары зьявіліся на гербе прыблізна ў XIII стагодзьдзі, канчаткова былі ўсталяваныя ў XIV стагодзьдзі, пачынальна з 1848 году атрымалі сіні колер. На сёньняшні дзень на тэрыторыі Славаччыны знаходзяцца толькі Фатра і Татра, а Матра знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Вугоршчыны.

Чырвоны шчыт даўно быў папулярны на шматлікіх геральдычных знаках.

Thumb
Герб сацыялістычнай Славаччыны
Thumb
Герб Вугоршчыны
Thumb
Герб Славаччыны на Гербе Чэхаславаччыны
Remove ads

Гісторыя

Бізантыйскі падвойны крыж упершыню выкарыстоўваўся ў Вугоршчыне як знак Нітранскага княства, пасьля, як самы стары вугорскі знак, як сымбаль хрысьціянства. З XV стагодзьдзя герб выкарыстоўваўся як знак верхневугорскіх, г.зн. славацкіх, земляў. З 1848 году выкарыстоўваўся патрыётамі як народны славацкі знак. У часы Чэхаславаччыны герб быў часткай чэхаславацкага гербу. У 1960 падвойны славацкі крыж быў выдалены з чэхаславацкага гербу і заменены шчытом з выявай гары Крывань і партызанскага вогнішчу, як сымбаль Славацкага народнага паўстаньня. У 1990 стары герб быў вернуты на герб Чэхаславаччыны. З 1992 году ўсталяваны герб Славаччыны. Па традыцыі славацкі герб дагэтуль знаходзіцца на правым боку вугорскага гербу — з тых часоў, калі Фэльвідэк, г.зн. цяперашняя Славаччына, была ў складзе Вугоршчыны.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Герб Славаччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads