Герб Слуцку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Слуцку
Remove ads

Герб Слуцку — геральдычны сымбаль Слуцку, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]»[1].

Thumb
Герб Слуцку

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 18 чэрвеня 1996[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №47.

Апісаньне

Афіцыйнае апісаньне:

У сінім полі барокавай тарчы на зялёнай зямлі срэбны Пэгас, пакрыты чырвонай гунькай з залатой манаграмай RD (Radzivill Dux — князь Радзівіл) пад княжай каронай.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В синем поле барочного щита на зелёной земле серебряный Пегас, покрытый красной попоной с золотой монограммой RD (Radzivill Dux — князь Радзивилл) под княжеской короной.

Манаграма

Thumb
1. Сучасны герб Слуцка. 2. Перамалёўка пячаткі слуцкага магістрата другой паловы XVII-XVIII ст. 3. Паліваная і непаліваная кафля зь Біржанскага замку, 1660-я гг. 4. Кафля са слуцкага Верхняга замку, 1650-1660-я гг. 5. Выява манаграмы Б. Радзівіла з інвэнтара гармат Слуцкай фартэцыі 1705 г.

Паводле прынятага афіцыйнага апісаньня выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім дасьледчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux][1]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадзкіх пячатак Слуцка XVII-XVIII ст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна ня дзіўна ў выпадку мініятурнага фармату адбіткаў пячаткі.

Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненьне Тамара Габрусь[3]. Аўтарка сьцьвярджала, што «манаграма, разьмешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары «В» і «R» — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».

Археалягічныя і архіўныя матэрыялы сьведчаць аднак, што манаграма насамрэч складаецца ня з двух, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (па-лацінску: Багуслаў Радзівіл Князь)[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads