Герб Смаленскага ваяводзтва

герб ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Смаленскага ваяводзтва
Remove ads

Герб Смаленскага ваяводзтва — афіцыйны сымбаль Смаленскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага.

Хуткія факты Апісаньне, Першыя згадкі ...

Апісаньне

У срэбным полі чырвоны сьцяг з трыма хвастамі ў слуп. Дрэўка і канец у выглядзе крыжа — залатыя.

Гісторыя

У 1404 годзе Вітаўт далучыў Смаленшчыну да ВКЛ як «Смаленскую зямлю». У 1507 г. было створанае ваяводзтва і амаль адразу ягоны герб зьяўляецца на пячатцы Стэфана Баторы.

За часам Вітаўта на пячатках Вялікага княства Літоўскага ў якасьці сымбалю Смаленшчыны прысутнічала выява срэбнага мядзьведзя на чырвоным полі[1].

У рукапісе Яна Длугаша (1464—1480) маецца апісаньне гербу Смаленшчыны ў складзе Вялікага княства Літоўскага: у срэбным полі чырвоны сьцяг з трыма хвастамі, дрэўка і канец у выглядзе крыжа залатыя. У рукапісе Stemmata Polonica (каля. 1555 г.) зь «Бібліятэкі Арсэнала» ў Парыжы апісаньне Длугаша суправаджаецца ілюстрацыяй[2].

Пасьля стварэньня Смаленскага ваяводзтва ў 1508 г. уносяцца адпаведныя зьмены на пячатках. Смаленскі сьцяг застаецца на вялікіх літоўскіх пячатках да канцу існаваньня ВКЛ.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Герб Смаленска

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads