Герб Чавусаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Чавусаў
Remove ads

Герб Чавусаў — геральдычны сымбаль Чавусаў, нададзены месту разам з Магдэбурскім правам каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 12 жніўня 1634: «у блакітным полі на белым кані сьвяты Марцін зь мечам у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[1]. Гэты герб варта разглядаць у адным шэрагу мескіх знакаў, якія адлюстроўваюць ідэі абароны і перамогі хрысьціянскіх каштоўнасьцяў[2].

Thumb Thumb
Гістарычны герб Чавусаў (леваруч) і сучасны афіцыйны паводле расейскага гербу места (праваруч)

У часе расейскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Чавусам новы герб.

« В верхней части щита часть герба Могилевского: в золотом поле половина Российского герба. В нижней — в красном поле шпага, положенная крестообразно с мечом, соединенные лавровым венком, в память славной победы, одержанной над шведами, в окрестностях сего города под Лесным »
Thumb
Расейскі герб Чавусаў

Калі ў 2001 паўстала пытаньне пра выбар афіцыйнага геральдычнага сымбалю, Чавускі райвыканкам на чале з старшынём А. Мацюліным аддаў перавагу гербу часоў Расейскай імпэрыі як «более отвечающему менталитету граждан»[2]. 3 студзеня 2005[3] статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Чавусаў атрымаў расейскі герб.

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Чавусы ўяўляе сабою выяву на чырвоным полі францускай тарчы шпагі і меча, разьмешчаных крыжападобна і злучаных ляўровым вянком.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Герб города Чаусы представляет собой изображение на красном поле французского щита шпаги и меча, расположенных крестообразно и соединенных лавровым венком.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads