Чавусы

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чавусы
Remove ads

Ча́вусы — места ў Беларусі, на рацэ Басі. Адміністрацыйны цэнтар Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 505 чалавек[1]. Знаходзяцца за 41 км на ўсход ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы (лінія Магілёў — Крычаў). Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Крычаў, Амсьціслаў, Чэрыкаў.

Хуткія факты

Чавусы — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася меская ратуша, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Чавусы мае цюрскае паходжаньне: чавус — 'ніжэйшы военачальнік', часам проста 'дробнамаянтковы шляхціч'[2]. Таксама існуе меркаваньне, што паселішча заснавалі цыганы: з цыганскай чавус — гэта 'намёт'[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Чавусавічы[4] датуецца 1581 годам. З 1589 году яны ўваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604 годзе паселішча атрымала статус места.

12 жніўня 1634 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі на белым кані Сьв. Марцін зь мечам у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[5]. На 1648 год тут было 176 дымоў[4].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеяньняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясьціну. Зь вясны 1656 году тут разьмяшчалася рэзылэнцыя казацкага палкоўніка Івана Нячая. 24 сьнежня 1656 году «палкоўнік Яго Царскай Вялікасьці войска Запароскага» І. Нячай выдаў тут унівэрсал з забаронай рабаваць і крыўдзіць жыхароў Наваградзкага павету[6]. Увосень 1660 году войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На 1676 год тут было 109 будынкаў.

Захаваліся сьведчаньні літоўскай ідэнтычнасьці жыхароў Чавусаў і ваколіцаў: «Я, Иванъ Новичонокъ, извествую: отецъ мой родився в Петухове под Чаусами, в Литве»[7][8].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе Чавусы разрабавалі швэдзкія войскі. На 1737 год у месьце дзеялі 3 царквы, існаваў мытны пункт, дзясятую частку жыхароў складалі рамесьнікі. У 1770-я гады тут было больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Расейскі герб, 1843 г.
Thumb
Праект пляну Чавусаў, 1778 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чавусы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Магілёўскай, пазьней Беларускай губэрні. У 1778 годзе расейскія ўлады зацьвердзілі плян забудовы места і надалі яму новы герб. З 1789 году пачала працаваць 2-клясная павятовая вучэльня. На 1803 год у Чавусах быў 461 будынак, дзеялі касьцёл пры кляштары кармэлітаў і 4 царква. На 1825 год — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крамаў, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1829 год — 584 дамы, дзеялі касьцёл, 4 царквы, 6 сынагогаў. У 1839 годзе працавала палатняная мануфактура. На 1840 год — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крамаў і 23 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

У 1860 годзе ў Чавусах было 676 двароў, дзеялі 4 царквы, 2 сынагогі і 7 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі лякарня, расейскія 2-кляснае павятовая і прыходзкая вучэльні, 73 крамы, аптэка. 12 жніўня 1881 году пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У 1901 годзе адкрылася 3-клясная меская вучэльня, на 1904 год — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснае прадпрыемствы, лякарня на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чавусы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чавусы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

3 студзеня 2005 году мескія ўлады афіцыйна зацьвердзілі гербу Чавусаў[9]. Зь невядомых прычынаў яны абралі пазьнейшы расейскі, а не гістарычны герб часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1770-я гады — 2530 чал.[4]
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 4 тыс. чал.[10]; 1840 год — 5150 тыс. чал.; 1860 год — 4579 тыс. чал.[11]; 1880 год — 4167 чал.[12]; 1884 год — 2579 чал. (2332 муж. і 2247 жан.), у тым ліку праваслаўных — 960 муж. і 940 жан., каталікоў — 8 муж. і 13 жан., юдэяў — 1364 муж. і 1294 жан.[13]; 1897 год — 4690 чал., зь іх 41,1% пісьменных
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 6,1 тыс. чал.; 1912 год — 6991 чал.; 1926 год — 5409 чал.[14]; 1939 год — 7,2 тыс. чал.; 1959 год — 7,8 тыс. чал.; 1991 год — 12,5 тыс.[15]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 10,9 тыс. чал.[16]; 2004 год — 10,5 тыс. чал.; 2006 год — 10,5 тыс. чал.; 2008 год — 10,4 тыс. чал.[17]; 2016 год — 10 525 чал.[18]; 2017 год — 10 525 чал.[19]; 2018 год — 10 505 чал.[1]

Адукацыя

У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартовая базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

Плян

У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучаснае места на 4 плянавальныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Азарава вуліцаВакзальная вуліца
Болдзіна вуліцаПалявая вуліца
Карасёва вуліцаРынкавая вуліца
Кастрычніцкая вуліцаНіжняя Прапойская вуліца
Ленінская вуліцаПрабойная вуліца
Паштовы тракт
Максіма Горкага вуліцаСалдацкая Слабада вуліца
Маневіча вуліцаМагазейная вуліцаКаапэратыўная вуліца
Першамайская вуліцаМагілёўскі тракт
Фрунзэ вуліцаПясковая вуліца[20]
Цэнтральная плошчаРынак пляц
?Верхнеялоўская вуліца[3]

З урбананімічнай спадчыны Чавусаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Чырвоная.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Чавусаў ...

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Чавускі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[21].

Славутасьці

Помнікам прыроды зьяўляецца мескі парк. Захаваліся стаянка эпохі нэаліту, 2 паселішчы, курганныя могільнікі.

  • Забудова гістарычная (ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

Remove ads

Асобы

  • Гершэль Даніловіч (1884, паводле іншых зьвестак, нарадзіўся ў Гомелі) — бацька Кірка Дугласа, дзед Майкла Дугласа. У 1908 годзе разам з маладой жонкай Брайнай перабраўся за акіян. У Штатах габрэйская сям’я зь Беларусі амэрыканізавала прозьвішча. Так Даніловічы ператварыліся ў Дэмскіх. Дуглас — сцэнічнае прозьвішча Кірка (Ісур Даніловіч), якое зрабілася родным для ягонага сына Майкла[22]
  • Уладзімер Кудрэвіч (1884—1957) — маляр-пэйзажыст
  • Юрка Лявонны (1908—1937) — беларускі паэт
  • Леў Маневіч (1898—1945) — савецкі выведнік, Герой СССР
  • Любоў Ракава (нар. 1948) — беларускі этнограф
  • Сьцяпан Маргунскі (1912—1978) — навуковец у галіне права
  • Берта Сосіна-Ізраіцель (1903—1982) — навуковец ў галіне рэнтгеналёгіі
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads