Гетман польны каронны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гетман польны каронны
Remove ads

Гетман польны каронны (па-польску: Hetman polny koronny) — у Рэчы Паспалітай — намесьнік камандючага каронным войскам — гетмана вялікага кароннага.

Thumb
Станіслаў Жалкеўскі
Thumb
Станіслаў Рэвэра Патоцкі
Thumb
Стэфан Чарнецкі
Thumb
Ян Сабескі (партрэт у якасьці караля Польшчы)
Thumb
Станіслаў Ябланоўскі
Thumb
Ян Клемэнс Браніцкі
Thumb
Вацлаў Жавускі

У мірны час гетман вялікі звычайна знаходзіўся пры двары, займаўся адміністрацыйнымі пытаньнямі і ажыцьцяўляў стратэгічнае кіраўніцтва, а гетман польны знаходзіўся «ў полі» (пар. з «фэльдмаршал» — «палявы маршал»), кіраваў малымі апэрацыямі, аховай межаў.

Гетман польны падпарадкоўваўся гетману вялікаму, у выпадку яго прысутнасьці ў бітвах камандаваў перадавымі аддзеламі і артылерыяй. У выпадку адсутнасьці гетмана вялікага, гетман польны камандаваў усім войскам. У мірны час гетман польны знаходзіўся на паўднёва-ўсходніх межах Рэчы Паспалітай і камандаваў невялікімі рэгулярнымі «кварцянымі войскамі» — аддзеламі, набранымі з уладаньняў караля, якія адбівалі несупынныя набегі татараў і туркаў. У гэтыя аддзелы часта ўваходзілі рэестравыя ўкраінскія казакі.

Remove ads

Сьпіс гетманаў польных

Больш інфармацыі Гетманы польныя каронныя, Год прыняцьця ўраду ...
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads