1702

год From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Падзеі ў Беларусі

  • Пачатак году — Рэспубліканцы сьцягнулі да Вільні харугвы (каля 3000 чалавек). Віленскі канонік Міхал Крыштаф Белазор накіраваны да Пятра І прасіць узброенай дапамогі супраць швэдаў
  • 27 лютага — Казімер Ян Сапега адкрыта пераходзіць на бок Карла ХІІ  
  • 5 красавіка — швэды занялі Вільню. Разам са швэдзкімі аддзеламі (3000 чалавек) ў Вільні кватаруе 400 сапежынскіх валахаў Яна Пятроўскага
  • 16 красавіка — Рэспубліканцы беспасьпяхова спрабуюць адбіць Вільню. Месьцічы, якія падтрымалі дзеяньні рэспубліканцаў – павешаныя.
  • 26-27 красавіка — Казімір Ян Сапега прыбыў з войскам у Вільню, на падыходзе яго сустракала частка віленскай шляхты, а назаўтра вітаў горад. Таксама ў Вільню ўвайшлі палкі швэдскага генэрал-маёра Карла Нірута. Цяпер віленская групоўка налічвала 6000 чалавек (з іх 1000 сапежынцаў)
  • Красавік-чэрвень — Сапежынцы паступова займаюць Ваўкавыск, Слонім, Берасьце, Ашмяны, Карэлічы
  • Ліпень-жнівень — Пасьля бітвы пад Каменнай сапежынцы вымушаны адступаць, паступова ўся тэрыторыя Беларусі зноўку вяртаецца пад кантроль рэспубліканцаў
Remove ads

Падзеі ў сьвеце

  • 8 сакавіка — памёр кароль Англіі Уільям ІІІ, Ганна Сьцюарт робіцца каралевай Англіі, Шатляндыі і Ірляндыі
  • 11 сакавіка — пабачыла сьвет першая англамоўная штодзённая газэта «The Daily Courant»
  • Паход Карла ХІІ ў Польшчу
  • 14 траўня — швэдзкае войска заняла Варшаву
  • 19 ліпеня— швэдзкае войска заняла Кракаў
  • Расейскія войскі авалодалі Нотэбургам і Ніеншанцам у Інгрыі, Марыенбургам і Гумельзгофам у Ліфляндыі
Remove ads

Нараджэньні

Сьмерці

  • 8 сакавікаУільям III, кароль Англіі, Шатляндыі і Ірляндыі

Вонкавыя спасылкі

1702сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads