Гміна Гавезна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гміна Гаве́зна (па-польску: Gmina Howiezna), радзей — Гавэ́зна[1] (па-польску: Howezna) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 году ў Наваградзкім ваяводзтве (цяпер Беларусь). Сядзіба гміны — мястэчка Гавезна (257 жыхароў у 1921 годзе[2]), таксама вядомае пад назвай Вішнявец.
Першапачаткова гміна належала да Слуцкага павету. 1 жніўня 1919 году гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Баранавіцкага павету пад кіраўніцтвам Грамадзянскай радай усходніх тэрыторыяў[3]. 7 лістапада 1920 была далучана да новаўтворанага Нясьвіскага павету пад кіраўніцтвам Часовага ўпраўленьня прыфрантавых і этапавых тэрыторыяў[4]. 19 лютага 1921 году разам з цэлым паветам была далучана да сфармаванага Наваградзкага ваяводзтва.
1 кастрычніка 1927 году да гміны Гавезна была далучана частка абсягу ліквідаванай Гміны Лісуны[5]. Пасьля вайны абсяг гміны Гавезна ўвайшоў адміністрацыйную структуру СССР.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads