Гоман (група)

беларуская рэвалюцыйная народніцкая група From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Гоман» ― беларуская народніцкая пецярбурская група ў 1880-х роках.

Стварэньне

Thumb
Часопіс «Гоман»

Група ўзьнікла сярод студэнтаў ― ураджэнцаў Беларусі, якія выступалі з ініцыятывай стварэньня аўтаномнай беларускай фракцыі «Народнай волі». Стваральнікі і кіраўнікі: Аляксандар Марчанка з Мсьціслаўскага павету і Хаім Ратнэр з Шклову, ім дапамагалі М. І. Стацкевіч, В. Б. Крупскі, С. І. Несьцюшка-Буйніцкі і інш[1].

Дзейнасьць

Група тэарэтычна абгрунтоўвала існаваньне беларускай нацыі, у сваёй праграме вылучала патрабаваньне сацыяльнага і нацыянальнага разьняволеньня беларускага народу, якое зьвязвала зь перамогай народнай рэвалюцыі ў Расеі, пераходам улады Ўстаноўчаму сходу і арганізацыі нацыянальных аўтаномій[2].

Група падтрымлівала сувязь з Паўночна-Заходняй арганізацыяй «Народнай волі», створанай у Вільні па ініцыятыве выканкаму «Народнай волі». Гэтая арганізацыя аб’ядноўвала народніцкія гурткі Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Менскай губэрняў. Гоманаўцы былі знаёмы зь ейнымі кіраўнікамі ― А. Лісоўскай, М. Чыкаідзэ(ru), Е. Айзэнбэргам і І. Лямпе. Існуюць сьведчаньні пра сувязі групы «Гоман» з нарадавольцамі М. П. Аўчыньнікавым, М. Э. Янчэўскім, П. Якубовічам[3].

У 1884 року група выпускала на маскальскай мове нелегальны гектаграфічны часопіс «Гоман» з падзагалоўкам «Беларускі сацыяльна-рэвалюцыйны агляд». Часопіс заклікаў да барацьбы з самадзяржаўем у садружнасьці з расейскімі рэвалюцыянэрамі, друкаваў карэспандэнцыю зь месцаў. «Мы — беларусы, і павінны змагацца за мясцовыя інтарэсы беларускага народа і фэдэратыўную аўтаномію краіны, — пішацца ў першым нумары часопіса. — Мы — рэвалюцыянэры, таму што, падзяляючы праграму барацьбы Народнай волі, лічым неабходным прыняць удзел у гэтай барацьбе; мы — сацыялісты, бо нашай галоўнай мэтай зьяўляецца эканамічнае паляпшэньне краіны на аснове навуковага сацыялізму». Упершыню была агучана думка пра самастойнасьць беларускай нацыі[4]. Аўтары часопіса «Гоман» адносілі беларусаў да разраду «плябейскіх нацый», якія ня маюць сваёй нацыянальнай эліты (інтэлігенцыі). Пры гэтым, на думку аўтараў, беларусы — гэта самабытны народ, які мае сваю мову, культуру, побыт, паданьні, уласнае гістарычнае мінулае і тэрыторыю, якая ўтварае адзіны эканамічны раён. «Глуха, але настойліва пратэставаў ён супраць здрадлівых спробаў палянізаваць або русіфікаваць яго, і абедзьве сілком навязаныя яму культуры праходзілі міма, не прычапіўшыся да яго. Сьвята захоўвае ён асновы свайго жыцьця ў чаканьні зьяўленьня сваёй інтэлігенцыі, якая будзе не ламаць гэтыя асновы, а разьвіваць і ўдасканальваць іх…»[5].

Вітальд Ёдка-Наркевіч(pl) меркаваў, што рэдактарамі «Гоману» былі маладыя палякі[6]. Аднак, магчыма, гэта не зусім так. Хутчэй за ўсё, Хаімам Ратнэрам упісаны такія словы: «Бедная частка гэбрайства нідзе так не сышлася з народам, як у Беларусі: жыды ня толькі засвоілі тут некаторыя народныя звычаі і забабоны, але нават нярэдкія выпадкі аднадушнай барацьбы гэтай часткі зь беларусамі супраць жыдоў жа, багацеяў і паноў…»[7].

Выйшлі два нумары часопісу. У сакавіку 1884 року ініцыятары часопісу арыштаваныя. Р. Радзік сьцьвярджае, што беларускія народнікі «не пакінулі за сабой ні непасрэдных пераемнікаў, ні значных сьлядоў у сьвядомасьці стваральнікаў беларускасьці перадрэвалюцыйнага перыяду дваццатага стагодзьдзя». Але, хутчэй, справа ў наступным замоўчваньні групы «Гоман». Пра яе ўспамінае ў 1930-х роках ксёндз Адам Станкевіч, беларускі грамадзкі дзяяч у перадваеннай Польшчы: «Мужыцкую праўду» пісалі і выдавалі беларусы-каталікі з польскай культурай, а сярод беларускіх народавольцаў-гоманаўцаў ўжо зьявілася беларуская праваслаўная інтэлігенцыя. Першыя яшчэ аглядаліся на Польшчу і на традыцыі Вялікага Княства Літоўскага, а іншыя зьвязвалі лёс Беларусі з Расеяй і аб традыцыях Вялікага Княства Літоўскага, калі не лічыць Грынявіцкага, зусім ня памяталі. Гэтыя інтэлігенты не называлі сябе літоўцамі (як гэта рабіў Каліноўскі і нават яшчэ Грынявіцкі), а менавіта беларусамі…»[8]. У 1935 року ў Львове выйшла праца Антона Луцкевіча «Narodowolcy-Białorusini i ich organ «Homon» (Pamiętnik VI Powszechnego zjazdu historyków polskich w Wilnie 17-20 września 1935 r. T. 1. Lwów, 1935).

Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads