Ковенская губэрня

губэрня Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ковенская губэрня
Remove ads

Ковенская губэрня — губэрня Расейскай імпэрыі, што існавала ў 1843—1915 гг. на паўночных землях сучасных Беларусі і Летувы. 18 сьнежня 1842 г. расейскі імпэратар Мікалай I падпісаў указ «Аб пераўтварэньні паўночна-заходніх губэрняў», паводле якога з 7 паўночна-заходніх паветаў Віленскай губэрні ў 1843 годзе ўтварылі асобную губэрню ў складзе Віленскага генэрал-губэрнатарства. Плошча складала 35 711,9 квадратных вёрстаў. Беларусы большасьцю насялялі Новааляксандраўскі павет на ўсходзе губэрні, дзе пры перапісе 1897 г. складалі 17% насельніцтва. У 1915 г., падчас Першай сусьветнай вайны, губэрня апынулася пад нямецкай акупацыяй. У 1919 г. большасьць земляў губэрні адышла да Летувы. Усходнюю частку разам зь беларускімі местамі Браслаў і Відзы (цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь) захапілі польскія войскі. У выніку Рыскага падзелу 1921 году гэтая частка земляў цягам 1922—1939 гг. уваходзіла ў Віленскае ваяводзтва Польскай рэспублікі[1].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Разьмяшчэньне

Thumb
Мапа Ковенскай губэрні і сумежжа

Ковенская губэрня межавала на поўначы з Курляндзкай губэрняй(en) і Дрысенскім паветам Віцебскай губэрні. На ўсходзе — зь Віленскай губэрняй. На поўдні — з Сувальскай губэрняй (да 1867 г. Царства Польскага) па рацэ Нёман. На захадзе — з Усходняй Прусіяй (з 1871 г. Нямецкай імпэрыі) і Гробінскім паветам(en) Курляндзкай губэрні.

Належала да ліку найменшых губэрняў Расейскай імпэрыі. Мела найбольшую працягласьць у даўжыню 373 км (350 вёрстаў) і ў шырыню 181 км (170 вёрстаў). Ахоплівала амаль усе землі былых Жамойцкага староства і паўночна-заходніх паветаў Віленскага і Троцкага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Адміністратыўны падзел

У склад губэрні ўваходзілі 7 паветаў. 4 паветы (Ковенскі, Панявескі, Цельшыцкі і Шавельскі) мелі ў сваім складзе па 4 станы. 3 паветы (Вількамірскі, Новааляксандраўскі і Расенскі) падзяляліся на 5 станаў кожны. Агулам у губэрні налічвалася 144 воласьці, 931 грамада і 2 беспавятовых места (Відзы і Шадаў). У 1860-я гг. у губэрні было 15932 пасёлкі, 8075 вёсак, 998 сельцаў, 251 мястэчка і 209 сёлаў.

Больш інфармацыі Павет, Цэнтар (жыхароў) ...
Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Ковенская губэрня, 1910-я гг.

Паводле перапісу 1897 году(en), аснову насельніцтва скаладалі тры саслоўі: сяляне (71,2%), мяшчане (21,1%) і дваранства (6,4%). У местах пражывала 9,3% насельніцтва. Мужчыны скаладалі 48,7% жыхароў. Паводле сямейнага становішча, халастыя складалі 61,06% насельніцтва, сужонцы 33,16%, аўдавелыя 5,61%, разьведзеныя 0,01%. Сярод 86,1% жыхароў, якія вызнавалі хрысьціянства, найбольш пашыранымі канфэсіямі былі каталіцтва (76,4% насельніцтва губэрні), лютэранства (3,8%), праваслаўе (3%), стараабрадніцтва (2,1%) і рэфармацтва (0,7%).

Больш інфармацыі Павет, Летувісы ...

Губэрнатары

  1. Іван Каўкацін(ru) (23 красавіка 1843 — 10 сакавіка 1848)
  2. Сяргей Даўгарукаў(ru) (10—17 сакавіка 1848)
  3. Афанасі Радзішчаў(ru) (17 сакавіка 1848 — 3 красавіка 1851)
  4. Пётар Шварц (3 красавіка 1851 — 13 жніўня 1854)
  5. Іван Раманус(ru) (13 жніўня 1854 — 24 кастрычніка 1857)
  6. Станіслаў Хамінскі(ru) (1 лістапада 1957 — 18 верасьня 1861)
  7. Рыгор Крыгер(ru) (18 верасьня 1861 — 4 чэрвеня 1863)
  8. Сяргей Энгельгарт(ru) (4 чэрвеня — 1 жніўня 1863)
  9. Мікалай Мураўёў (1 жніўня 1863 — 27 ліпеня 1866)
  10. Аляксей Казначэеў(ru) (29 ліпеня 1866 — 17 траўня 1868)
  11. Міхаіл Абаленскі(ru) (31 траўня 1868 — 10 студзеня 1874)
  12. Пётар Базылеўскі (8 лютага 1874 — 30 красавіка 1879)
  13. Сяргей Гудзім-Ляўковіч (21 траўня 1879 — 27 чэрвеня 1880)
  14. Мікалай Баранаў(ru) (6 верасьня 1880 — 9 сакавіка 1881)
  15. Валер Мяльніцкі (27 сакавіка 1881 — 26 сьнежня 1886)
  16. Яўген Куроўскі(ru) (8 студзеня 1887 — 19 красавіка 1890)
  17. Мікалай Клінкенбэрг(ru) (3 траўня 1890 — 11 ліпеня 1896)
  18. Сяргей Сухадольскі(ru) (11 ліпеня 1896 — 24 траўня 1899)
  19. Аляксей Раговіч(ru) (24 траўня 1899 — 1 лютага 1902)
  20. Эмануіл Ватацы(ru) (1 лютага 1902 — 15 красавіка 1904)
  21. Пётар Вяроўкін (24 красавіка 1904 — 31 сьнежня 1912)
  22. Мікалай Гразеў(ru) (31 сьнежня 1912—1917)
Remove ads

Ураджэнцы

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads