Гомельская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́мельская ра́туша — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гомлі, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на галоўным пляцы[a] пры пачатку галоўнай вуліцы. Твор архітэктуры клясыцызму. У другой палове XIX стагодзьдзя ратушу зруйнавалі або перабудавалі, а па Другой сусьветнай вайне — зьнішчылі прыбытковыя дамы на яе месцы дзеля пабудовы новага будынка Абласной ўправы КГБ.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Гомельская ратуша | |
![]() Праект перабудовы Гомельскай ратушы пад гаўпвахту, 1839 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першую ратушу ў Гомлі збудавалі па атрыманьні местам Магдэбурскага права ў 1560 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскі граф Мікалай Румянцаў загадаў зьнішчыць старое драўлянае места зь сярэднявечным плянам вуліцаў. На яго месцы зрабілі вялікі пляц, побач зь якім збудавалі палац Румянцавых і разьбілі парк. Паводле праектаў архітэктара ангельскага паходжаньня Джона Кларка перад палацам ўзводзіліся ключавыя грамадзкія і сакральныя будынкі: саборная царква, касьцёл, гасьціны двор, прыбытковая вучэльня, корчмы. Апошняй паводле часу пабудовай стаў будынак ратушы, узьведзены ў 1825 годзе[1].
Ратуша мела сымбалічнае значэньне. Там не было органаў мескага самакіравання. У ратушы ладзілі тэатральныя спэктаклі, па перадачы ратушы вайсковаму ведамству тут размясьцілася гаўпвахта[1].

Будынак ратушы зьнішчылі або рэканструявалі прыкладна ў другой палове XIX стагодзьдзя. На паштоўцы пачатку XX стагодзьдзя на месцы ратушы відаць прыбытковы дом.
У 1889 годзе побач зь месцам, дзе знаходзілася ратуша, паводле праекту архітэктара Яўгена Торліна збудавалі будынак «Гарадзкой думы» (рас. Городская дума, які часам блытаюць з колішняй ратушай. На першым паверсе разьмяшчаліся крамы, на другім — уласна «Гарадзкая дума», а таксама меская ўправа і лямбард.
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі прыбытковыя дамы, на месцы якіх знаходзілася ратуша, дзеля пабудовы новага будынка Абласной ўправы КГБ.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак з 10-калённым портыкам (іншых зьвестак пра пачатковы выгляд ратушы не захавалася).
Адзіная вядомая выява ратушы датуецца 1839 годам. Гэта праект яе перабудовы пад гаўпвахту. На рысунку фіксуецца кампактавы будынак з мансардай і паўцыркульным акном зь невялікім 4-калённым дарычным портыкам.
Заўвагі
- Традыцыйна галоўныя пляцы ў местах Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай называліся Рынкамі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads