Граватаі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Граватаі
Remove ads

Граватаі́ (па-партугальску: Gravataí) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 284 тысяч чалавек[2]. Ёсьць прадмесьцем Порту-Алегры. У горадзе месьціцца завод кампаніі Джэнэрал Мотарз.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Зямля, на якой сёньня месьціцца Граватаі, аспрэчвала паміж Партугаліяй і Гішпаніяй ажно да 1750 году. Пасьля складаньня Мадрыдзкага дагавору мясцовасьць канчаткова захавалася за партугальцамі. Паселішча было закладзенае 8 красавіка 1763 году каляністамі, ачоленымі Пэдру Гансалвішам Сандавалам і Жуанам Лаўрэнсу Вэлозу. У 1772 годзе губэрнатар правінцыі Сан-Пэдру Жузэ Марсэліну дэ Фігейрэду пачаў разьвіваць горад. Ён пабудаваў школы, млыны і ганчарні. У 1806 годзе паселішча было ўлучанае да Порту-Алегры, як ягоная акруга, а потым вылучанае з ягонага складу. 2 сакавіка 1938 году заканадаўчым статутам Граватаі атрымаў статус горадам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads