Градзкі вэрт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гра́дзкі вэрт (па-харвацку: Gradski vrt) — шматфункцыянальны стадыён у харвацкім горадзе Осіек. Зьяўляецца хатнім стадыёнам для двух харвацкіх футбольных клюбаў — «Осіек» і «Фартуна». Ёмістасьць стадыёну складае 18856 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Будаўніцтва пачалося ў 1949 годзе, але працы былі спыненыя некалькі разоў. Афіцыйна быў адчынены толькі ў 1980 годзе. У 1982 годзе быў зафіксаваны рэкорд наведвальнасьці стадыёну, калі мясцовы клюб «Осіек» прымаў загрэбскае «Дынама». На гэтым матчы прысутнічалі 40000 чалавек, а матч скончыўся перамогай госьцяў зь лікам 1:2.
У 1998 годзе на стадыёне былі ўсталяваны індывідуальныя сядзеньні. У 2005 годзе стадыён быў рэканструяваны, дзякуючы чаму стадыён пачаў адпавядаць крытэрам УЭФА. У 2010 годзе на стадыёне прайшоў таварыскі матч паміж зборнай Харватыі і Ўэйлзу. У траўні 2016 году на стадыёне прайшоў фінал Кубка Харватыі.
Remove ads
Галерэя
- Заходняя трыбуна перад рэканструкцыяй 2005 году
- Усходняя трыбуна пасьля рэканструкцыі 2005 году
- Усходняя трыбуна пасьля рэканструкцыі 2005 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads