Гран-пры Сынгапуру

аўтагоначнае спаборніцтва ў Сынгапуры From Wikipedia, the free encyclopedia

Гран-пры Сынгапуру
Remove ads

Гран-пры́ Сынгапу́ру (па-кітайску: 新加坡大奖赛, па-малайску: Grand Prix Singapura, па-тамільску: சிங்கப்பூர் கிராண்ட் பிரிக்ஸ்) — аўтагоначнае спаборніцтва ў Сынгапуры, якое ладзіцца з 1966 року. Першая начная гонка і першая вулічная траса ў Азіі, створаная для Формулы-1.

Хуткія факты Гісторыя, Праведзеныя гонкі ...

Адна з найбольш складаных трасаў календара чэмпіянату сьвету. У кожнай гонцы аўтамабіль бясьпекі выяжджаў прынамсі адзін раз.

Remove ads

Мінуўшчына

Першыя гонкі ладзіліся на вуліцы Томсана з 1961 року, але тады мелі назву Гран-пры ўсходняга году. Пасьля здабыцьця Сынгапурам незалежнасьці з 1966 гонка перайменаваная ў Гран-пры Сынгапуру. З шэрагу прычынаў спаборніцтва пасьля 1973 року ня ладзілася.

У 2007 Гран-пры Сынгапуру вярнулася ў расклад чэмпіянату сьвету, гэтым разам на мескую трасу Марына-Бэй. Гонка прайшла ў начны час, што стала першай падобнай падзеяй у гісторыі Формулы-1. Першым пераможцам стаў Фэрнанда Алёнса з каманды Рэно, хоць перамога была здабытая несумленна(d): каманда загадала Нэльсану Піке разьбіць уласны балід, каб выклікаць машыну бясьпекі, і Алёнса мог спакойна скончыць гонку.

У 2020—2021 роках гонка ня ладзілася з прычыны пандэміі каранавірусу.

Remove ads

Характарыстыка трасы

Трасу некалькі разоў зьмянялі, аднак якіх-кольвек вялікіх зьменаў ня ўнесьлі. Гэта пакручастая траса, вельмі павольная, калі не найпавольнейшая з усіх у чэмпіянаце. Мае колькі паваротаў на 90°, але з рознымі спосабамі праезду. Абгоны лягчэй выконваць у першым сэктары, дзе хуткасьць найбольшая. Па большай частцы трасы бар’ераў разьмешчаныя вельмі блізка да краю дарожнага пакрыцьця, таму машыны бясьпекі тут далёка ня рэдкасьць.

Яшчэ больш ускладняе для гоначнікаў праходжаньне трасы высокая тэмпэратура і вільготнасьць паветра. Амаль рэгулярна Гран-пры займае 2 гадзіны (максымальна адведзены час на гонку), а 4 разы гоначнікі нават не пасьпелі праехаць адведзеную колькасьць колаў.

Remove ads

Пераможцы

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Thumb
Марына-Бэй у 2008—2012
Thumb
Пасьля выдаленьня шыканы ў 10 павароце (2013—2014)
Thumb
Пераробленыя павароты 11—13 (2015—2017)
Thumb
Пераробленыя павароты 16—17 (2018—2019, 2022)
Thumb
Паміж паваротамі 15—16 дададзены новы просты кавалак (2023)
Больш інфармацыі Рок, Гоначнік ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads