Грас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грас (па-француску: Grasse, па-аксытанску: Grassa) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Прыморскія Альпы ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг, крыху на поўнач ад Мужэну. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 50 916 чалавек. Грас вядомы сваёй парфумэрнай індустрыяй і як адно зь месцаў, дзе адбываецца дзеяньне раману «Парфумэр» Патрыка Зюскінда.
Remove ads
Гісторыя
Горад заснаваны ў XI стагодзьдзі. У 1125 годзе стаў рэзыдэнцыяй біскупа Антыбу. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагодзьдзя ў Грасе пачала разьвівацца парфумэрная вытворчасьць.
У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і зь невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасьля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Грасу, разьмешчанай за 15 кілямэтраў ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народу й арміі.
Remove ads
Славутасьці
- Нотр-Дам-дзю-Пюі — катэдральны сабор
- Міжнародны музэй парфюмэрыі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads