Патрык Зюскінд

нямецкі пісьменьнік і кінасцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Патрык Зюскінд (па-нямецку: Patrick Süskind; 26 сакавіка 1949, Амбах) — нямецкі пісьменьнік і кінасцэнарыст.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка Вільгельма Эмануэля Зюскінда у мястэчку Амбах. Атрымаў музычную адукацыю, вывучаў гісторыю ў Мюнхэнскім унівэрсытэце. Пазьней вучыўся ў Экс-ан-Правансе (Францыя). Зьмяніў шмат прафэсій — працаваў у патэнтным аддзеле фірмы Siemens, тапёрам у танцавальнай зале, трэнэрам па настольным тэнісе.

Посьпех прыйшо ўлетам 1980 году пасьля выхаду першага твору — аднаактавага маналёгу «Басэтля», больш вядомая ў расейскім перакладзе, як «Кантрабас» . П’еса атрымала шырокі розгалас, была пастаўлена на многіх сцэнах розных краін. Пастаўлена была «Басэтля» і ў Менску ў студыі Рыда Таліпава.

Больш як дзесяць гадоў Зюскінд пісаў сцэнары для тэлебачаньня ФРГ. Разам з Гэльмутам Дытлем Зюскінд напісаў некалькі сцэнараў да мастацкіх фільмаў.

У 1985 годзе выйшаў раман «Парфума» («Парфумэр»), які за кароткі час зрабіўся бэстсэлерам заходняй літаратуры і быў перакладзены больш чым на два дзясяткі моваў. У 1986 годзе выйшла ў друку эсэ «Амнэзія in litteris», у 1987 г. — навэла «Галубка», у 1991 г. — кніга «Гісторыя пра пана Зомэра».

Васілём Сёмухам на беларускую мову перакладзены таксама яго «Двубой».

Жыве ў Мюнхэне і Парыжы, друкуецца выключна ў Швайцарыі. Ён сябра нямецкага ПЭН-клюбу, у 1986 г. атрымаў у Парыжы прэмію імя Гутэнбэрга ў намінацыі лепшага замежнага раману.

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Басэтля. Парфума / Пераклад з нямецкай Васіль Сёмуха. — Мн.: Выдавец Зьміцер Колас, 2017.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads