Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя (па-чачэнску: Noxçiyn Respublika Içkeri, Нохчийн Республика Ичкери) — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі колішняе ЧІАССР (дакладней раёнаў, у якіх пражываюць чачэнцы), што ўваходзіла тады ў РСФСР. Была прызнаная толькі грузінскім урадам у выгнаньні на чале зь Зьвіядам Гамсахурдыем і рухам Талібан, што кантраляваў Аўганістан. Абвяшчэньне незалежнасьці ЧРІ спрычынілася да працяглага ваеннага канфлікту на Паўночным Каўказе.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Палітычны лад
Канстытуцыя
Галоўны закон ЧРІ быў прыняты 2 сакавіка 1992 году. Ён адмяніў раней існуючы Асноўны закон ЧІАССР, які дзейнічаў з 1978 году. У 1996 і 1997 гадох прымаліся пппраўкі ў асноўны закон ЧРІ, якія ня мелі вялікага значэньня для зьместу канстытуцыі ЧРІ.
Найвышэйшыя ўстановы ЧРІ
У асноўным законе ЧРІ былі створаны ўрады паводле заходніх уяўленьняў: выбарнасьць вышэйшага кіраўніцтва грамадзянамі краіны, іх замяняльнасьць на выбарах, якія праводзіліся пастаянна празь некаторы час.
- Парлямэнт, які выбіраўся грамадзянамі ЧРІ.
- Вярхоўны галоўнакамандуючы, прадстаўнік ЧРІ за мяжой — прэзыдэнт ЧРІ.
- Вярхоўны суд ЧРІ, які чыніў суд над усімі людзьмі, што парушылі законы ЧРІ.
Remove ads
Сьпіс кіраўнікоў ЧРІ
- Джахар Мусаевіч Дудаеў, 1 прэзыдэнт ЧРІ (27 кастрычніка 1991 — 21 красавіка 1996)
- Зэлімхан Абдулмусьлімавіч Яндарбіеў, в. а. прэзыдэнта ЧРІ (22 красавіка 1996 — 27 студзеня 1997)
- Аслан Аліевіч Масхадаў, 2 прэзыдэнт ЧРІ (27 студзеня 1997 — 8 сакавіка 2005)
- Абдул Халім Абдусаламавіч Садулаеў, 3 прэзыдэнт ЧРІ (8 сакавіка 2005 — 17 чэрвеня 2006)
- Доку Хаматавіч Умараў, 4 прэзыдэнт ЧРІ (17 чэрвеня 2006 — 30 кастрычніка 2007).
7 сьнежня 2007 году Ўмараў аб’явіў пра пераўтварэньне ЧРІ ў «вілаят Нахчыйчо» ў складзе абвешчанай ім ісьлямскай джыхадысцкай дзяржавы «Каўкаскі Эмірат», эмірам якое ён сябе прызначыў. У адказ на гэта Ахмед Закаеў пры падтрымцы часткі чачэнскай эміграцыі, якая не прызнала ліквідацыю ЧРІ, запатрабаваў адстаўкі Ўмарава і абвясьціў сябе кіраўніком ураду ЧРІ ў выгнаньні[1][2].
- Ахмед Халідавіч Закаеў — кіраўнік ураду ЧРІ ў выгнаньні з 22 лістапада 2007 году й па сёньняшні час.
Адукацыя

Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads