Грудзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грудзі
Remove ads

Грудзі — парныя скураныя ўтварэньні на пярэдняй паверхні грудной клеткі. Яны разьмешчаныя па бакох ад сярэдняй лініі на ўзроўні II—VII рэбраў і маюць памер да 10—12 см у дыямэтру, таўшчынёй 3—4 см. У цэнтры залозы знаходзіцца кружок пігмэнтаванай скуры, унутры якога ўтрымліваецца смочак малочнай залозы. Мужчынскія й жаночыя грудзі разьвівацца з адной і той жа эмбрыялягічнай тканіны. Тым ня менш, у пэрыяд плоцевага пасьпяваньня, жаночыя плоцевыя гармоны, галоўным чынам, эстраген, спрыяюць хуткаму разьвіцьцю грудзёў, што не сустракаецца ў мужчынаў у сувязі з больш высокім узроўнем тэстастэрону. У выніку, жаночыя грудзі нашмат большыя ў памерах за мужчынскія, акрамя таго ў жанчынаў малочныя залозы, што знаходзяцца ў грудзёх, здольныя вылучаць малако, якое выкарыстоўваецца для кармленьня немаўлятаў.

Thumb
Грудзі цяжарнай жанчыны
Remove ads

Разьвіцьцё

Thumb
Этапы разьвіцьця другасных плоцевых прыкметаў у дзяўчынак

Асноўная марфалягічная структура малочнай залозы чалавека, як жанчыны, гэтак і мужчыны, вызначаецца ва ўнутрычэраўным этапе разьвіцьця. Для дзяўчыны ў пэрыяд плоцевага пасьпяваньня, падчас тэлярхэ, то бок стадыі разьвіцьця грудзей, жаночыя плоцевыя гармоны, галоўным чынам эстрагены, садзейнічаюць росту й разьвіцьцю малочных залозаў, падчас якой малочныя залозы павялічваюцца ў памерах і аб’ёме, што зьяўляецца этапам разьвіцьця другасных плоцевых прыкметаў. Падчас такога разьвіцьця грудзі часам маюць няроўны памер, і звычайна на левым баку грудзі трохі большыя, гэтая асымэтрыя зьяўляецца часовай, і статыстычна пасьля плоцевага разьвіцьця жынчыны набывае сымэтрычную форму[1]. Акрамя таго, разьвіцьцё грудзей часам можа праходзіць ненармальна, што праяўляецца праз празмерны іхны рост — гіпэртрафія, альбо недаразьвіцьцё, ў дзяўчынак і жанчынаў, у хлопчыкаў і мужчынаў парушэньнем разьвіцьця зьяўляецца гінэкамастыя, якое зьяўляецца сьледзтвам біяхімічнага дысбалянсу паміж нармальным узроўнем эстрагену й тэстастэрону, мужчынскага гармона[2].

Асымэтрыя

Прыкладна праз два гады пасьля наступу плоцевай сталасьці, што вызначаецца першым мэнструальным цыклем дзяўчыны, гармон эстраген стымулюе рост і разьвіцьцё тлушчавой тканіны, зь якой складаюцца грудзі. Гэта працягваецца на працягу прыкладна чатырох гадоў да ўсталяваньня канчатковай формы грудзей, то бок іхнага памеру й аб’ёму, прыкладна да таго як жанчыне споўніцца 21 год[3]. Каля 90% жаночых грудзей зьяўляюцца асымэтрычнымі ў некаторай ступені[3], у памерах, аб’ёме або адносным становішчы адносна цела. Асымэтрыя можа выяўляцца ў памерах грудзей, пазыцыі смочкаў, ареолу ці іншых парамэтраў.

Грудзі зь левага боку часьцяком зьяўляюцца трохі большымі ў 62% выпадкаў[4]. Гэта зьвязана з блізкасьцю да грудзей сэрца й большым лікам артэрыяў і вен, а таксама з наяўнасьцю ў гэтым месцы ахоўнага пласту тлушчу вакол сэрца, якое разьмешчана пад імі[5]. Да 25% жанчынаў адчуваюць прыкметную асымэтрыю грудзей, пры выкарыстаньні бюстгальтара[6][7].

Remove ads

Культурныя аспэкты

У мастацтве

Thumb
Крыцкая багіня зьмеяў

У эўрапейскіх дагістарычных супольнасьцях, скульптуры жаночай фігуры з добра выяўленымі або моцна перабольшанымі грудзьмі былі звычайнай зьявай. Тыповым прыкладам зьяўляецца гэтак званая Вэнэра Вілендорфа, адзін з многіх артэфактаў палеаліту з шырокімі сьцёгнамі й грудзьмі. Артэфакты, як то міскі, наскальныя малюнкі і сьвятыя статуі з намаляванымі грудзьмі былі зарэгістраваныя ад 15000 да н. э. аж да позьняй антычнасьці па ўсёй Эўропе, Паўночнай Афрыцы й на Блізкім Усходзе. Многія жаночыя боствы, якія ўяўлялі сабою каханьне й урадлівасьць былі зьвязаны з грудзямі й грудным малаком. Фігуры багіні Астарты фінікійскай былі прадстаўлены ў якасьці слупоў зь вялікай колькасьцю грудзёў. Ізіда, эгіпецкая багіня, якая ўяўляла, сярод многіх іншых рэчаў, ідэальнае мацярынства, часьцяком прадстаўлялася як фараон-немаўля, што пацьвярджала тым самым боскі статус фараонаў. Нават некаторыя мужчыны-богі, якія зьяўляліся заступнікамі адраджэньня й урадлівасьці, маляваліся часам з грудзьмі, як то рачноы бог Хапі, які лічыўся адказным за гадавы разьліў Ніла. Жаночыя грудзі таксама займалі важнае месца ў мінойскай цывілізацыі ў выглядзе знакамітай статуэткі багіні зьмеяў. У Старажытнай Грэцыі існавала некалькі культаў глыбокай пашаны «Kourotrophos», маці, якае корміць немаўля малаком, у асобе багіні, як то Гаі, Геры й Артэміды. Пакланеньне бажаствам, якія сымбалізавалі жаночыя грудзі, у Грэцыі сталі менш распаўсюджанымі ў I тысячагодзьдзі. Папулярнае пакланеньне багіням-жанчынам значна зьнізіліся падчас уздыму грэцкіх гарадоў-дзяржаваў, што было спадкавана пазьней і Рымскай імпэрыяй[8].

У сярэдзіне I тысячагодзьдзя да нашай эры, грэцкая культура перажыла паступовае зьмяненьне ва ўспрыманьні жаночых грудзей. Жанчыны ў мастацтве былі пакрытыя адзеньнем ад самай шыі, у тым ліку жаночая багіня Атэна, заступніца Атэнаў, якая прадстаўляла сабой гераічныя намаганьні. Выключэньнем зьяўлялася толькі багіня каханьня Афрадыта, якая часьцяком малявалася цалкам аголенай, аднак у позах, якія павінны былі адлюстраваць сарамлівасьць і сьціпласьць. Нягледзячы на ​​тое, што аголеныя мужчыны ў Старажытнай Грэцыі намаляваныя стоячы ў поўны рост, большасьць аголеных жаночаў у грэцкім мастацтве, як правіла, маляваліся з прыкрытымі тканінай грудзямі[9].

Сэксуальная характарыстыка

У некаторых культурах грудзі гуляюць некаторую ролю ў чалавечай сэксуальнай актыўнасьці. Грудзі й асабліва смочкі зьяўляюцца аднымі з эрагенных зонаў жанчыны. Яны адчувальныя да дакрананьня, паколькі маюць мноства нэрвовых канчаткаў, а таксама раздражненьня рукамі альбо языком і зубамі перад альбо падчас плоцевага чыну. Некаторыя жанчыны могуць дасягнуць аргазму пры працяглым такім узьдзеяньні на грудзі. У старажытнай індыйскай працы «Камасутра», лёгкія драпіны на грудзях цьвікамі й пакусы зубамі лічацца эратычнымі[10]. Пры сэксуальным ўзбуджэньні павялічваецца й памер грудзей, вянозная сетка грудзей становяцца больш прыкметнай, а смочкі становяцца больш цьвёрдымі. У параўнаньні зь іншымі прыматамі, чалавечыя грудзі прапарцыйна больш вялікія на працягу ўсяго жыцьця дарослых жанчынаў. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што яны, магчыма, разьвілася як візуальны сыгнал плоцевай сталасьці й пладавітасьці[11].

Многія людзі лічаць, што грудзі зьяўляюцца адным з важкіх аспэктаў жаночага цела, з эстэтычнага й эратычнага пункту гледжаньня. Паводле дасьледаваньняў, якія былі праведзены ўнівэрсытэтам Вікторыі ў Вэлінгтоне, грудзі часьцяком ёсьць першае на што мужчыны зьвяртаюць увагу ў жынчыне, і на гэтую частку цела яны глядзяць на працягу больш доўгага часу, чым на іншыя часткі цела[12]. Аўтары дасьледаваньня першапачаткова меркавалі, што прычына гэтага зьвязана з эндакрыналёгіяй, бо больш вялікія грудзі паказваюць больш высокі ўзровень эстрагену й большую нараджальнасьць[12][13], але дасьледчыкі заявілі, што «мужчыны могуць глядзець часьцей на грудзі, таму што яны проста добры выглядаюць эстэтычна, незалежна ад памеру»[12].

Многія людзі лічаць выгляд голых жаночых грудзей эратычным, і яны могуць выклікаць павышанае сэксуальнае жаданьне мужчынаў у некаторых культурах. Некаторыя людзі праяўляюць павышаную сэксуальную цікавасьць да жаночых грудзей, што можа разглядацца як фэтыш грудзей[14].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads