Гера (мужчынскае імя)

мужчынскае асабовае імя (Gero) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гера, Кер, Гіра — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Remove ads

Паходжаньне

Гера, Гіра або Кера (Gero, Giro, Kero) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Герэйка (Герыка, Герка, Кірэйка, Кірык), Герыла (Керэль, Герла), Герын (Гірын), Керун, Геруць, Гербут (Кірбут, Гірбуд), Гервала, Геральт (Геральд), Гервід, Кірвік, Гервіла (Гірвіл), Гервін (Кервін), Герат (Гер’ят), Герод, Геркін (Кіркін), Керман (Герман), Гермін, Германт (Гірмунт, Гармонт), Керстэн (Керстын), Гертруда, Бутгер, Вазгір, Вінгер (Вінгір), Вісігер (Віскер), Конгер, Мінгер, Маргер, Рутгер (Рудкір, Рукір), Сальгер, Сінгер, Стангір (Станкар, Штэнгер), Унгер, Эйгер. Адзначаліся германскія імёны Gerico (Gerecke, Kericho, Kiereck), Gerilo (Kerelo, Gerlo), Gerin (Girin), Keruni, Gerutha, Gerboth (Kerboto, Gerbodo), Gerwala, Gerald, Gerwid, Kerwic (Gerwic), Gerwilo (Garwilus), Gerwin (Kerwin, Girwin), Gerat (Gerath), Gaerod (Girod), Gerken, Kerman (German), Germinus, Geromont (Girmund, Garimund), Kersten (Kerstin), Gertrud (Gerdrud, Girtrudis), Butger, Wasger, Winger, Wisger (Uuisager, Weisker), Kunger, Minger, Margger, Rutger (Rudker, Rucker), Salger, Singer, Staniger (Stanker, Steiniger), Unger, Eygeirr.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gero (Gira), Geric, Geryl[5], Gerinus, Gerun, Giersz (Gierasz, Girsz), Gerbołt, Gerbert, Gerad, Gerer, Gerard (Gerhard, Girhard), Gerkin, Gertrud (Girtrud), Gierwałt (Gierwołt, Geralt), Gerwart (Girwart), Gerwig (Gerwik, Girwik), Gerwin, Beringerius, Isinger, Lodgierz, Ludgierz, Osiger, Rodeger (Rodger, Rudeger, Rudiger), Witker, Udalgir[6].

У Прусіі бытавалі імёны Gerko / Gereke[b] (1355 і 1419 гады)[8][9], Garune / Gerune[c][11], Geruthe / Gerute[d][14], Geruscha[e] (1313 год)[14], Garene[f][17], Garbot / Garbute[g] (1353 і 1398 гады)[17], Gerkin[h] (1326 год)[8], Girman / German[i] (1352 і 1405 гады)[21], Germer[j][14], Girwyn / Gerwin[k][24], Wissegar[l] (1338, 1339, 1354 і 1360 гады)[28][29]. У 1656 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joannes Gerra, Marggrabova-Borussus[30].

У Беластоку адзначалася германскае прозьвішча Геранці: Clavdius Gieranti[m] (1730 год)[32].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: curia Gery alias Staryny (13 студзеня 1460 году)[33]; два чоловеки… на имя Данюша Кгировича (24 чэрвеня 1508 году)[34]; покупил в бояр и в людеи Виленского повета… два чоловеки его отчизных на имя Данюша Кгировича (8 лютага 1514 году)[35]; woyth Zdan Kyer… Zdan Kyerowycz… Zdanu Kyeru (1552—1555 гады)[36]; Klim Gira (1593 год)[37]; Derewnia Michieykowa… Barys Gierowicz… Chila Gierowicz (1654 год)[38]; Jakub Kier… Iwan Kier (1738 год)[39]; Gierowicze… Gariszki (1744 год)[40]; Franciszek Gierycz (1745 год)[41]; Catharina Kierowiczowa (2 кастрычніка 1782 году)[42]; Ewa Giero (1811 год)[43][n].

Remove ads

Носьбіты

  • Гера I Жалезны (каля 900—965) — маркграф Усходняй Саксоніі
  • Гера Кёльнскі (каля 900—976) — арцыбіскуп Кёльну
  • Гера II (каля 975—1015) — маркграф Усходняй Саксоніі
  • Гера Магдэбурскі ( 1023) — арцыбіскуп Магдэбургу
  • Сідар Гіра — жыхар Вельля (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1608 годзе[77]
  • Андрэй Гіра — жыхар Чашнікаў, які ўпамінаецца ў 1632[78] і 1633[79] гадох
  • Мацей Кер — жыхар вёскі Відыманцаў (каля Эйшышкаў), які ўпамінаецца ў 1775 годзе[80]

Гіры (Giro) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і ваколіцаў Лынтупаў і Сьвянцянаў[81][82].

Кярэвічы (Kierewicz) і Кірэвічы (Kirewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[83].

Кер’евічы — літоўскі шляхецкі род[84].

На 1900—1910 гады існаваў фальварак Гіраўшчына ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[85][86].

Вёскі з назвай Гіравічы існуюць на гістарычных Ашмяншчыне і Меншчыне, з назвай Гіры — на гістарычных Віленшчыне і Ашмяншчыне.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -кір- зь летувіскай мовы, для іменных асноваў -гір- і -гірт- за найбольш адэкватнае прызнае gìrti 'піць', а для іменнай асновы -кер- — kerė́ti 'чараваць', keraĩ 'чары' або keróti 'добра расьці, пашырацца'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
  2. Адзначалася германскае імя Gerecke (Gierke)[7]
  3. Адзначалася германскае імя Geron[10]
  4. Адзначалася германскае імя Gerutha[12][13]
  5. Адзначалася германскае імя Gierasch[15]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Garin (Gerin)[16]
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Gerboto[18]
  8. Адзначалася германскае імя Gerken[19]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя German[20]
  10. Адзначалася старажытнае германскае імя Germer[22]
  11. Адзначалася старажытнае германскае імя Gerwin (Girwin)[23]
  12. Адзначалася старажытнае германскае імя Uuisager[25] (Wisager[26], *Wisigar[27])
  13. Адзначалася старажытнае германскае імя Girand (Gerenta)[31]
  14. Таксама:
    • Геран, Гіран (адзначаліся старажытныя германскія імёны Geronius[44] і Keranus[45]): у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гіраны каля Рэтава[46], на гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Геранёны;
    • Гербэр (адзначалася старажытнае германскае імя Gerbere[47]): Jan Gierber (1838 год)[48];
    • Гірбіт (адзначалася старажытнае германскае імя Kerpato[47]): Girbyttowny (1671—1681 гады)[49];
    • Гервэр (адзначалася старажытнае германскае імя Gerwar[50], пазьнейшае Gerwer[51]): Гервэровіч (Gerwerowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[52];
    • Гергут: die Samayten vorzerte Gergutthen (29 сьнежня 1399 году)[53];
    • Гіргейла, Гергел, Гергель, Гіргель: земли Кгиркгейловъщины (6 чэрвеня 1532 году)[54], Woyta Girgiela (1616 год)[55], Федоръ Кгеркгел (1649 год)[56], Gergieliczowna (1804 год)[57], у Польшчы адзначаецца прозьвішча Гергелевіч (Giergielewicz)[58];
    • Гергіл, Гіргіл, Кіргіл: людеи во Езенскои волости… Станка Киркгиловича (7 ліпеня 1513 году)[59], а Станка Кгиргиловича (сьнежань 1534 году)[60], Гергілевічы — літоўскі шляхецкі род[61], у Польшчы адзначаецца прозьвішча Гергілевіч (Giergilewicz)[58];
    • Гергаўд, Кергаўт (адзначалася германскае імя Girgott[62], Gergaud[63]): Nicolaus Kergowt (1670 год)[64], Anna Kergowdowa (1671 год)[64], Магдалена Мікалаеўна Мантвіловіч Урбанава Пятровіч Гергаўдовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1596 годзе[65], у Прусіі адзначалася прозьвішча Gergaut[66];
    • Гермут (адзначалася старажытнае германскае імя Germut[22]): Ewa Germutowicz (1820 год)[67];
    • Герстут: людей въ Езненъской волости… а Кгерстута з детми (сьнежань 1534 году)[68];
    • Гержад, Кіржад, Герзад (адзначалася германскае імя Gersand[69]): Киржод (1537 год)[70], Блажеи Кгиръжодовичъ (1565 год)[71], Andrzej Gerzod… Jan Gierzod na miejscu rodzica swego Stanisława Gierzoda… Michał Gierzod… Mikołaj Gierzod… Jan Gierzod (1667 год)[72], pani Gierzedowiczowey… pani Gierzodowiczowey (1784 год)[73], Ґерзадовічы з Ґерзодаў — літоўскі шляхецкі род[74];
    • Герсуд, Гірсуд: cum Agnethæ Baniunowa de Gersudy (1697 год)[75], Girsudy (1744 год)[76]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads