Грузінская фондавая біржа
біржа ў Тбілісі, заснаваная ў студзені 1999 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Грузі́нская фо́ндавая бі́ржа» («ГФБ») — біржа ў Тбілісі, заснаваная ў студзені 1999 году.
На 2021 год месьцілася ў Сабуртальскім раёне Тбілісі па праспэкце Важы-Пшавелы, д. 71[3]. 6 траўня 2010 году запусьцілі «Грузінскі біржавы індэкс» («ГБІ»)[4].
Remove ads
Брокеры
На 2021 год на «Грузінскай фондавай біржы» налічвалася 7 брокерскіх прадпрыемстваў: «Гальт і Тагарт» (належаў «Банку Грузіі» і меў 17,33 % паёў біржы), холдынг «Каўкаскі капітал» (Георгі Лаладзэ — 1-ы кіраўнік біржы), «Банк Шаўковага шляху», «Каштоўныя паперы спадчыны», «Кіраваньне сродкамі Абі», «Капітал Тбіліскага бізнэс-цэнтру» (17,33 % паёў біржы) і «Карткавы брокер» (належаў «Карткаваму банку»)[5].
Remove ads
Каштоўныя паперы
На 2021 год на «Грузінскай фондавай біржы» гандлявалі 37 каштоўнымі паперамі, зь іх 27 выпускамі аблігацыяў і паямі 10 прадпрыемстваў. У катэгорыі лістынгу А быў «Банк Грузіі», у катэгорыі Б — паі 3-х прадпрыемстваў: «Банк свабоды», «Зялёнае страхаваньне Грузіі» і гасьцініца «Эўфарыя» (Батумі). Таксама допуск да гандлю мелі паі яшчэ 6 прадпрыемстваў: электрасетка «Тэласі», вінакурня «Сараджышвілі», абутковая фабрыка «Ісані-Карту», «Хашурскі шклозавод» (край Унутраная Картлія), «Трамсмшэні» і «Зьнешгандальбанк Грузіі»[6]. На 2021 год «ГФБ» брала за гандаль акцыямі 0,05 % ад вартасьці зьдзелкі, за гандаль прыватнымі аблігацыямі — 0,01 %, а за гандаль дзяржаўнымі аблігацыямі і 25 лары. Першаснае разьмяшчэньне акцыяў каштавала 5000 лары[7]. У лістынг Б дапускалі прадпрыемствы рынкавая вартасьць паёў якіх у вольным абарачэньні перавышала 50 000 лары, што складалі прынамсі 10 % ад іх агульнага ліку. Таксама такія прадпрыемствы мелі трымацца Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці (МСФС) і быць прыбытковымі папярэднія 3 гады[8].
Remove ads
Мінуўшчына
12 студзеня 1991 году ў Тбілісі заснавалі акцыянэрнае таварыства «Грузінская фондавая біржа» пры дапамозе Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (Вашынгтон)[2]. У сьнежні 2016 году АТ «Гальт і Тагарт», якому належалі 49,99 % паёў «Грузінскай фондавай біржы» і якім сам належаў «Банку Грузіі», прадаў 17,33 % паёў ТАА «Капітал Тбіліскага бізнэс-цэнтру» і 15,33 % ТАА «Грузінскі суінвэстыцыйны фонд»[9].
У 2020 годзе абсяг гандлю паямі на «Грузінскай фондавай біржы» склаў 19,725 млн лары, зь якіх 99 % прыпала на абутковую фабрыку «Ісані-Карту». Гандаль аблігацыямі склаў 8,662 млн даляраў ЗША (26,596 млн лары) і 4,457 млн лары[10]. Выручка «ГФБ» вырасла да 977 059 лары, а прыбытак — да 97 993 лары[11].
Кіраўнікі
- Георгі Лаладзэ (1999—2014)
- Георгі Парэсішвілі (на 2021 год)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads