Банк Грузіі
найбольшы прыватны банк Грузіі, заснаваны ў 1903 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Банк Гру́зіі» («БГ») — найбольшы прыватны банк Грузіі, заснаваны ў 1903 годзе.
На 2019 год АТ «Банк Грузіі» валодаў 34,4 % сродкамі банкаўскай галіны краіны і выдаў 32,4 % ад абсягу пазыкаў. Банку належалі 33,9 % ад абсягу ўкладаў і 35,5 % уласнага капіталу ў галіне[6]. У Грузіі банк меў 2 даччыныя прадпрыемствы: 1) АТ «Гальт і Тагарт», што ажыцьцяўляла брокерскія паслугі і давернае кіраваньне; 2) «Лізінгавая кампанія Грузіі», заснаваная ў 2001 годзе ў якасьці «Тбілунівэрсалбанку», набытага ў 2005 годзе[7]. За мяжой працавалі 2 прадстаўніцтвы ў Ангельшчыне і Вугоршчыне (Будапэшт), а таксама даччыныя ААТ «Беларускі народны банк» і «Фінансавыя ўкладаньні Грузіі» ў Ізраілі (Тэль-Авіў)[8].
Remove ads
Карэспандэнцкія стасункі
На 2019 год АТ «Банк Грузіі» падтрымлівала карэспандэнцкія стасункі з 43 банкамі ў 27 краінах:
- 18 банкамі ў 11 краінах Азіі — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты («Банк Усходу», Дубай), Азэрбайджан (3: «Міжнародны банк Азэрбайджану», «Паша-банк» і «Унібанк» у Баку), Армэнія (2: ЗАТ «Амэрыябанк» і «Армэканомбанк» у Ерэване), Грузія (Нацыянальны банк Грузіі), Ізраіль («Работніцкі банк», Тэль-Авіў), Індыя («Восевы банк» у Мумбаі, штат Магараштра), Казахстан («Казкамэрцбанк», Алматы), Кітай (3: ТАА «Будаўнічы банк Кітаю» і ТАА «Прамыслова-гандлёвы банк Кітаю» ў Пэкіне, ТАА «Сельскагаспадарчы банк Кітаю» ў Шанхаі), Сынгапур (ТАА «Заморска-кітайскі банк»), Турэччына (3: АТ «Банк актыўных укладаньняў», АТ «Бізнэсбанк Турэччыны» і АТ «Будаўніча-крэдытны банк» у Стамбуле), Японія («Банк Сумітома-Міцуі», Токіё);
- 3 банкамі ў 2 краінах Паўночнай Амэрыкі — ЗША (2: «Даверная кампанія Нямецкага банку ў Амэрыцы» і «Сіцібанк», Нью-Ёрк) і Канада («Банк Монрэалю», правінцыя Квэбэк);
- 22 банкамі ў 14 краінах Эўропы — Ангельшчына («Сіцібанк», Лёндан), Аўстрыя («Райфайзэнбанк», Вена), Беларусь («Беларускі народны банк»), Бэльгія («Галоўны бэльгійскі крэдытбанк», Брусэль), Вугоршчына (ААТ «Банк Краёвага ашчаднага фонду», Будапэшт), Італія (АТ «Унікрэдытбанк», Мілян), Нарвэгія (ААТ «Нарвэскі банк», Осьлё), Нямеччына (3: «Зямельны банк Бадэн-Вюртэмбэргу» ў Штутгарце, АТ «Камэрцбанк» і «Нямецкі банк» у Франкфурце-на-Майне), Польшча («Усеагульная каса ашчаднасьці», Варшава), Расея (7: «Аб'яднаная разьліковая сыстэма», «Ашчадбанк», «Зьнешгандальбанк», «Ківі-банк», «Транскапіталбанк» і «Юністрым» у Маскве, ТАА «Плацежны цэнтар» у Новасыбірску), Украіна («Прыватбанк», Дняпро), Францыя («Агульнае таварыства», Парыж), Швайцарыя (АТ «Зьвяз швайцарскіх банкаў», Цюрых) і Швэцыя («Швэдзкі прыватны банк», Стакгольм)[9].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1903 годзе ў Тбілісі (Каўкаскі край, Расейская імпэрыя) заснавалі «Банк Грузіі». У 1922 годзе камуністычны ўрад Закаўкаскай СФСР нацыяналізаваў банк, які пазьней перайменавалі ў «Жылсацбанк». У 1994 годзе яго прыватызавалі і перайменавалі ў АТ «Банк Грузіі». У 1998 годзе буйным пайшчыкам стаў Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Лёндан, Ангельшчына). У 2001 годзе паі «Банка Грузіі» разьмясьцілі на Грузінскай фондавай біржы. Адначасна банк пачаў трымацца Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці і яго буйным пайшчыкам стала ТАА «Нямецкае кіраўніцтва капіталаўкладаньнямі» (Гамбург). У 2002 годзе буйным пайшчыкам становіцца Міжнародная фінансавая карпарацыя (Вашынгтон, ЗША). У 2004 годзе «Банк Грузіі» набыў «Брытанска-Каўкаскую страхавую кампанію». У 2005 годзе далучылі «Тбілунівэрсалбанк» і паі «Банка Грузіі» разьмясьцілі на Венскай біржы (Аўстрыя). У лютым 2006 году «Банк Грузіі» набыў маёмасьць «Інтэлектбанка». У лістападзе 2006 году банк стаў першым прадпрыемствам Грузіі, што разьмясьціла глябальныя дэпазытарныя расьпіскі на Лёнданскай фондавай біржы. У 2007 годзе ва Ўкраіне набылі «Унівэрсальны банк разьвіцьця і партнэрства». 28 траўня 2008 году «Банк Грузіі» набыў 70 % паёў «Беларускага народнага банку» за $34,2 млн[10]. 15 чэрвеня 2012 году паі «Банка Грузіі» ўлучылі ў лёнданскі біржавы індэкс «ФТСЕ250». На верасень 2012 банк лічваў 197 аддзяленьняў. 31 студзеня 2015 году набылі грузінскае падразьдзяленьне ўкранскага «Прыватбанку» (Дняпро).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads