Рэмус фон Войрш

прускі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэмус фон Войрш
Remove ads

Рэ́мус фон Войрш (па-нямецку: Martin Wilhelm Remus von Woyrsch; 4 лютага 1847, маёнтак Пілчыцы, цяпер частка Ўроцлава — 6 жніўня 1920, тамсама) — прускі афіцэр пяхоты, каралеўскі генэрал-фэльдмаршал (1917). Доктар Honoris causa Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Thumb
Рэмус фон Войрш
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай прускай радзіны.

Па сканчэньні сярэдняй школы пайшоў у войска. 5 красавіка 1866 году трапіў да 1-га гвардэйскага пяхотнага палка. У тым самым годзе атрымаў чын лейтэнанта на сямітыднёвай вайне з Аўстрыяй. Удзельнічаў у француска-прускай вайне (1870—1871), пасьля служыў у Генэральным штабе (1878—1879 і 1882—1889). У 1896 — палкоўнік Гвардзейскага фузілернага палка. Праз год атрымаў чын генэрала. У 1901 годзе камандуючы 12-й Дывізіі. У 1903—1904 гадах камандзір VI Корпусу ва Ўроцлаве, у 1905 — генэрал пяхоты. У 1911 годзе пасьля 45 гадоў службы быў звольнены з войска.

У сувязі з пачаткам І Сусьветнай вайны 2 жніўня 1914 году прызначаны камандзірам Сылескага ляндвэрнага корпусу (Landwehrkorps Woyrsch, пазьней Armeeabteilung Woyrsch; 2 ляндвэрныя дывізіі і 72 гарматы), што дзейнічаў на Ўсходнім фронце пад аўстра-вугорскай камандаю. Яго мэтаю было захаваньне Сылезыі ад нападу расейскага войска.

25 кастрычніка 1914 году ўзнагароджаны ордэнам Pour le Merite.

У 1915 годзе адзначыўся пад час апэрацыі пад Равай-Рускай, забесьпечваючы адыход аўстрыйскага войска. 23 ліпеня 1915 атрымаў дубовыя галінкі да ордэна Pour le Merite.

Корпус пераназваны ў 1916 на Армейскую групоўку «Войрш» (Heeresgruppe Woyrsch). Атрымаў шмат перамогаў, напрыклад пад Торунем.

У 1916 пад час Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі пад Баранавічамі стрымаў наступ расейскіх войскаў, чым ня даў разьвіць посьпех Брусілаўскага прарыву.

У 1917 за Скробава-Гарадзішчанскую апэрацыю атрымаў чын генэрал-фэльдмаршала. Групоўка была дэмабілізаваная ў сьнежні 1917 году, пасьля кастрычніцкага перавароту. Войрш быў звольнены з войска на ўласную просьбу.

У падмурку аднаго з дамоў в. Лінова Пружанскага раёна Берасьцейскай вобласьці знойдзены камень з надпісам Woyrsch Stem 1916. Хутчэй за ўсё гэты камень мае дачыненьне да генэрал-фэльдмаршала Рэмуса фон Войрша. Магчыма, гэты камень пастаўлены ў гонар нейкай ваеннай апэрацыі на тэрыторыі в. Лінова або прыезду генэрал-фэльдмаршала ў 1916 годзе. Пытаньне, адкуль і якім чынам гэты камень трапіў у падмурак дома, застаецца адкрытым.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads