Грыгорыюс XIV (папа рымскі)

папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Грыгорыюс XIV (папа рымскі)
Remove ads

Грыгорыюс XIV (па-лацінску: Gregorius PP. XIV), сьвецкае імя Нікалё Сфандраці (па-італьянску: Niccolo Sfondrati; 11 лютага 1535, Сома-Лямбарда, Мілянскае герцагства15 кастрычніка 1591, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 5 сьнежня 1590 году па 15 кастрычніка 1591 году.

Хуткія факты Пасьвечаньні, Кансэкрацыя ...

Ніколё Сфандраці нарадзіўся ў Сома-Лямбарда. Вывучаў права. Ён быў чалавекам ціхмяным і хваравітым. Прызначаны кардыналам, пасяліўся ў Рыме, але ўдалечыні ад курыі. На канкляве ягоная кандыдатура на папскі трон была вылучана па ініцыятыве гішпанскага двару. Пасьля каранацыі падтрымліваў антыфранцускую палітыку Філіпа II.

21 сакавіка 1591 году ён забараніў пад страхам адлучэньня ад царквы рабіць стаўкі, якія тычацца абраньня папы, працягласьці пантыфікату або прызначэньня новых кардыналаў. Ва ўказе ад 18 красавіка 1591 году ён загадаў выплаціць кампэнсацыю тубыльцам на Філіпінах і загадаў пад страхам адлучэньня ад царквы вызваліць тубыльцаў ад рабства. Праз 10 месяцаў пасьля абраньня папа памёр.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads