Гумэннэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гумэннэ
Remove ads

Гу́мэннэ (па-славацку: Humenné, па-ўкраінску: Гуменне, па-нямецку: Homenau, па-вугорску: Homonna, саст. па-расейску: Гумённое) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны на зьліцьці рэк Лабарац і Ціраха ў падножжа горнага масіва Вігарлат на мяжы з Украінай. Насельніцтва каля 36 тыс. чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад упершыню згадваецца ў 1317 годзе як уладаньне дваранскай сям’і Другетаў і ў сувязі з засяленьнем спаленага татарамі гораду перасяленцамі з украінскага Падольля, якія перайшлі сюды разам з князем Фёдарам Карыятавічам. Паступова горад становіцца адным з найважнейшых гарадоў Зэмпліна. У 1871 годзе ў Гумэнным зьяўляецца чыгунка, а ў 1889 адкрываецца першая ў Аўстра-Вугоршчыне гандлёвая акадэмія. Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў моцна разбураны. У 1956 годзе пачынаецца шырокая рэканструкцыя гораду і індустрыялізацыя.

Асаблівасьцю Гумэннага зьяўляецца факт, што пятая частка насельніцтва зьяўляецца праваслаўнымі і ўніятамі.

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads