Гуркінскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гу́ркінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гуркі.
Гісторыя
16 верасьня 1960 году створаны ў складзе Езярышчанскага раёну Віцебскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну.
30 чэрвеня 2008 году ліквідаваныя вёскі Балбекі, Кісялёўкі, Сухарукава[1].
10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Зарніца, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Лесагорская, Мартыненкі, Мясьцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова — перададзеныя ў склад Бычыхінскага сельсавету[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads