Гарадоцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарадоцкі раён
Remove ads

Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2980[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 22 932 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Гарадок.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Рэльеф

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны. Каля 88% паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасьці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёну — Полацкая і Сураская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58% тэрыторыі раёну знаходзіцца на вышыні 170—180 м над узроўнем мора, 32% — на вышыні 200 м і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загаране Бычыхінскага сельсавету (259 м над узроўнем мора). Найніжэйшая адзнака (140 м) — урэз ракі Обалі на захадзе.

Гідраграфія

Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёну — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама рэкі Аўсянка, Лужасьнянка. Да басэйна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольшыя Езярышча, Лосьвіда, Вымна, Ціёста, Кашо, Чарнова, Белае.

Клімат

Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −8°С, ліпеня — +17,3°С. Ападкаў выпадае 674 мм у год. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 183 дні.

Расьліннасьць

Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га (у тым ліку: сухадолаў — 24,1%, нізінных — 70,6%, заліўных — 5,3%).

Пад лясамі знаходзіцца 44% тэрыторыі раёну. Найбольшая лясістасьць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёну. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя зь іх — Беразьнянскі масіў, Лосьвідзкая, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 26 760 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 23 330 чал.[6]; 2017 год — 23 075 чал.[7]; 2018 год — 22 932 чал.[2]

Гісторыя

28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[8].

Адміністрацыйны падзел

8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Прудніцкі, Халамерскі і Хмяльніцкі сельсаветы.

У склад раёну ўваходзяць гарадзкі пасёлак Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы савет і 9 сельскіх саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Даўгапольскі, Мяжанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадолішчанскі.

19 студзеня 2023 году былі скасаваныя наступныя населеныя пункты: Беляі, Барысенкі, Зуі 1, Мамчыкава, Шандры[9]

Remove ads

Асобы

  • Аляксандар Сабалеўскі (1905—1988) — Герой Савецкага Саюзу (1940)
  • Мікалай Аверчанка (1922, в. Майсенкі — 1960) — Герой Савецкага Саюзу (1946), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
  • Яўген Алонаў (1875, Гарадок — 1929) — вэтэрынарны ўрач, заснавальнік навуковай вэтэрынарыі на Беларусі
  • Канстанцін Вераніцын (1834, Астраўляны — 1903) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
  • Мікола Воранаў (нар. у в. Віры) — беларускі літаратар
  • Генадзь Дзьмітрыеў (нар. у в. Злыднікі) — беларускі паэт
  • Цодзік Даўгапольскі (нарадзіўся ў Гарадку) — яўрэйскі літаратар
  • Іван (Іаан) Сакалоўскі (1867, в. Вайханы — 1943) — рэпрэсаваны праваслаўны сьвятар[10]
  • Міхась Паўлаў (1957, в. Селішча — 2017) — краязнаўца і актывіст грамадзкага руху[11]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads