Бычыхінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бычы́хінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бычыха.
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Кузьмінскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Мехаўскага раёну. 18 сакавіка 1958 году раён перайменаваны ў Езярышчанскі.
16 верасьня 1960 году сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну.
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Зарніца, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Лесагорская, Мартыненкі, Мясьцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова — ліквідаванага Гуркінскага сельсавету[1].
29 верасьня 2017 году ліквідаваныя вёскі Гаране і Гарнова[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads