Густынскі летапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Густынскі альбо Густыньскі летапіс — летапісны звод, створаны на ўкраінскіх землях ў XVI — XVII стагодзьдзі. Названы па Густынскім манастары на Палтаўшчыне. Сярод крыніцаў, як лічыцца, — Іпацьеўскі летапіс і Васкрасенскі летапіс.
Remove ads
Гісторыя
Арыгінал Густынскага летапісу не захаваўся. Аўтарства і час напісаньня дакладна неўстаноўленыя. Адзін з дасьледчыкаў летапісу А. Яршоў выказаў думку, што летапіс склаў у 1623—1627 гг. культурны і царкоўны дзеяч Захарыя Капысьценскі. Захаваўся сьпіс, перапісаны ў 1670 годзе гіераманахам Густынскага манастыра Міхаілам Ласіцкім.
Зьмест
У прадмове да Густынскага летапісу перапісчык падкрэслівае значэньне для чалавека гістарычных традыцыяў яго народу, заклікае распаўсюджваць гістарычныя веды. Найбольш вядомыя сьпісы XVII ст.: Густынскі, Мгарскі й Архіўскі. Першая частка летапісу блізкая паводле зьместу да Іпацьеўскага летапісу, 2-я (самастойная) частка, якая ахоплівае падзеі 1300—1597 гг., адрозьніваецца кароткасьцю[1].
Летапіс утрымлівае выкладанне ўсходнеславянскай гісторыі з часоў Кіеўскай Русі да 1597 года ўключна і мае назву «Кройники». Аўтар карыстаўся старажытнарускімі, польскімі, літоўскімі, бізантыйскімі й іншымі вядомымі яму летапісамі і хронікамі, зрабіўшы на палях спасылкі на крыніцы, зь якіх ён узяў фактычны матэрыял. Летапіс напісаны мовай, блізкай да тагачасных жывых усходнеславянскіх гаворак. Апісаньне раньніх падзеяў адзначана недакладнасьцямі і скажэньнямі; у гістарыяграфіі гэтая частка летапісу характарызуецца як «няпэўная паводле крыніцаў кампіляцыя»[2] й «даволі позьняя кампіляцыя з прэтэнзiямi на вучонасьць»[3].
Аднак Густынскі летапіс не зьяўляецца простай кампіляцыяй з розных крыніцаў. Гэта арыгінальная гістарычная праца пра старажытнарускую гісторыю, палітыку Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы й Асманскай імпэрыі, пра рабаўніцкія напады крымскіх татараў і туркаў на ўсходнеславянскія землі.
Заканчваецца Густынскі летапіс трыма самастойнымі часткамі: «Аб пачатку казакоў», «Аб укараненьні новага календара», «Аб пачатку уніі». У апошнім разьдзеле летапісец гнеўна крытыкуе вярхі праваслаўнага духавенства за тое, што яны заключылі з Ватыканам Берасьцейскую царкоўную унію у 1596 годзе. Аўтар рашуча асуджае захопніцкую палітыку польскае шляхты і выступае супраць ворагаў сваёй Айчыны.
Remove ads
Друкаваныя выданьні
Выдаваўся ў 1843 годзе ў дадатку да Іпацьеўскага летапісу і ў 2003 годзе Інстытутам расейскай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расейскай акадэміі навук у Пецярбурскім выдавецкім доме «Дмитрий Буланин» у томе 40 Поўнага збору рускіх летапісаў[4].
Некаторыя цытаты
Слова «Ўкраіна» згадваецца толькі ў двух фрагмэнтах у архаічнай форме «Ўкрайна»:
О началѣ козаковъ. В лѣто 7024. 1516… В сие лѣто начашася на Украйнѣ козаки, о них же откуду и како начало свое прияша нѣчто речемъ «Аще и от начала своего сей нашъ народ руский бранми всегда употребляшеся… якоже в семъ лѣтописци естъ видѣти, донелѣ же през Батиа, татарского царя, иже землю нашу Рускую пусту сотвори, а народ нашъ умали и смири…» (л.164 об.)
— Заўвагі да выданьня т. 40 «Полное собрание русских летописей»
Жигмонтъ король… посла Прецлава Лянцкорунского на Украйну собрати люду и такожде Татаром пакостити. (л.165.)
— Заўвагі да выданьня т. 40 «Полное собрание русских летописей»
Remove ads
Глядзіце таксама
- Летапісы Русі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads