Палтаўская вобласьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палтаўская вобласьць
Remove ads

Палта́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Полтавська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Палтава.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны.

На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай ды Сумской, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай ды Кіраваградзкай, на захадзе з Кіеўскай ды Чаркаскай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захаду на ўсход 245 км.

Клімат

Вобласьць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.

Рэльеф

Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.

Водныя аб'екты

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псэл, Ворскла, Ворэль. На поўдні ды паўднёвым захадзе вобласьць амываюць воды Крамянчуцкага ды Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.

Remove ads

Гісторыя

Вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 25 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 21 мястэчка, 43 пасёлкі, 1783 вёскі.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads