Гэлен Б’ёрклюнд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэле́н Б’ёрклюнд (па-швэдзку: Eva Heléne Björklund, у дзявоцтве – Пэрсан (па-швэдзку: Persson); 29 верасьня 1972)[3] – швэдзкі палітык сацыял-дэмакратычнай работніцкай партый Швэцыі. З 2018 году зьяўляецца чальцом Рыксдагу ад акругі Блекінге[4]. Як дэпутат уваходзіць у Камітэт па абароне[5].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася й вырасла ў камуне Сёльвэсборг. Бацькі: Гунар Пэрсан (нар. 1947) і Моніка Гад (нар. 1953). На 2021 год жыла там жа з мужам Маркусам Александэрсанам і чатырма дзяцьмі[3][6].
Скончыла Крыстыянстадзкі ўнівэрсытэт(en)[7]. Б’ёрклюнд паводле прафэсіі настаўніца[8][9].
Палітычная кар’ера
Б’ёрклюнд пачала палітычную кар’еру як муніцыпальны палітык у сходзе муніцыпальных упаўнаважаных(uk) камуны Сёльвэсборг. З 2006 па 2018 год была старшынёй муніцыпальнай рады, пакуль у 2018 годзе не была абрана яе пераемніца Люіза Эрыксан(sv)[10].
Б’ёрклюнд зьяўляецца прэзыдэнтам сацыял-дэмакратычнай работніцкай партый Швэцыі ў акрузе Блекінге, дзе яна таксама зьяўляецца сябрам праўленьня[8].
2 чэрвеня 2021 году ўзяла шэфства над Соф’яй Сапегай, расейска-беларускаю палітычнаю зьняволенаю[11][12].
Remove ads
Крыніцы
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads