Гэнры Фонда

амэрыканскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Гэнры Фонда
Remove ads

Гэнры Джэйнз Фонда (па-ангельску: Henry Jaynes Fonda; 16 траўня 1905, Гранд-Айлэнд, Нэбраска, ЗША — 12 жніўня 1982, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканскі актор тэатра й кіно, ляўрэат прэміі «Оскар», бацька актораў Пітэра й Джэйн Фонда.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Фонда стаў вядомы як актор Брадўэю. Ягоны дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар’ера рэзка пайшла ў гору пасьля атрыманьня намінацыі на прэмію «Оскар» у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага раману Джона Стэйнбэка пра фэрмэрскую сям’ю з Аклагомы, якая ў часы Вялікай дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцьця пераяжджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.

Усе шэсьць дзесяцігодзьдзяў у Галівудзе Гэнры Фонда падтрымліваў свой ​​вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі клясыкай Галівуду: «Выпадак ува Окс-Боў», «Містэр Робэртс», «12 разьюшаных мужчынаў». Пазьней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысэра Сэрджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камэдыях як «Тваё, маё й наша» зь Люсіл Бол.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads