Гэтае цудоўнае жыцьцё

фільм ЗША 1946 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Гэ́тае цудо́ўнае жыцьцё» (па-ангельску: It’s a Wonderful Life) — амэрыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысэра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 року. Фільм заснаваны на апавяданьні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (анг. The Greatest Gift), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 року[6]. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я рокі і папулярнасьці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны пэрыяд.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

Галоўны пэрсанаж, Джордж Бэйлі (Джэймз Ст’юарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшаньне ягонага анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверз). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы зьмянілася жыцьцё ў ягоным мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не зьявіўся на сьвет.

Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасьці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў клясыкай кінэматографу[7][8]. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасьці.

Намінаваны на пяць прэміяў Акадэміі, у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амэрыканскіх фільмаў усіх часоў Амэрыканскага кінаінстытуту[6] і займае 1-е месца ў сьпісе найбольш натхняльных амэрыканскіх фільмаў усіх часоў[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads