Фрэнк Капра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрэнк Ка́пра (Франчэ́ска Раса́рыё Ка́пра, Фрэнк Ра́сэл Капра; 18 траўня 1897, Палерма, Італія — 3 верасьня 1991) — амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар італьянскага паходжаньня, майстар бурлескнай камэдыі, ляўрэат прэміі «Оскар» (1935, 1937, 1939).
У 1903 годзе пераехаў у ЗША[1]. У 1918 годзе скончыў Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут. У 1927 годзе зьняў фільм «Для каханьня Майка» (анг. For the Love of Mike) з Клядэт Кальбэр у галоўнай ролі[2]. Пасьля гэтага фільма пачаў працаваць на кінастудыі Columbia Pictures. За фільм «Гэта здарылася ўночы» (анг. It Happened One Night, 1934) атрымаў Прэмію «Оскар» за найлепшую рэжысуру.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads