ДП-1
беларускі дызэльны цягнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ДП-1 — аднавагонны дызэльны цягнік, сумесны праект ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Белкамунмаш“» з польскай холдынгавай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле ААТ «Менскі вагонарамонтны завод». Ініцыятарам праекту стала Беларуская чыгунка[1].
Цягнік спраектаваны па прынцыпе рэйкавага аўтобуса. Гэта аднавагонны дызэльны цягнік, які рухаецца пры дапамозе ўласнага рухавіка, без выкарыстаньня лякаматыва.[2]
Remove ads
Ход рэалізацыі
23 сьнежня 2011 г. у Менск прыбыў першы машынакамплект дызэльнага цягніка ДП-1.[2]
У студзені 2012 першы цягнік ужо праходзіў прыёмачныя выпрабаваньні на Беларускай чыгунцы[3].
Абсталяваньне
У салёне ўсталяваны мяккія крэслы, кандыцыянэр, прыбіральня вакуўмнага тыпу. У кабіне машыніста ўсталяваны халадзільнік, мікрахвалевая печ і воданагравальнік.
Цягнік абсталяваны зьнешнімі і ўнутранымі відэакамэрамі, якія дазваляюць машыністу назіраць за абстаноўкай вакол цягніка і ў салёне[3][4].
Тэхнічныя характарыстыкі
ДП-1 прызначаны для эксплюатацыі на пуцях з шырынёй каляі 1520 мм. Даўжыня цягніка — 27,5 м, эксплюатацыйная хуткасьць — 120 км/г, далёкасьць ходу — 1000 км. Колькасьць месцаў для сядзеньня — 91, агульная колькасьць месцаў — 171. Разьліковы тэрмін службы — 40 гадоў.[2]
Сьцьвярджаецца, што расход паліва на аднаго пасажыра ў тры разы меней, чым у ДР-1А, і складае да 70 літраў паліва на 100 км[3][5].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads